«Штодзённая праца над сабою!» Акардэоніст Дзмітрый Зайцаў прайшоў адбор і выступіць у фінале рэспубліканскага конкурса (Маларыцкі раён)

У Брэсце прайшоў абласны тур (адборачны) ІХ рэспубліканскага адкрытага конкурсу выканаўцаў на народных  інструментах  імя І.І. Жыновіча. У гэтым прэстыжным спаборніцтве, якое праводзіла ўпраўленне культуры Брэсцкага аблвыканкама, прынялі ўдзел вучні Маларыцкай дзіцячай школы мастацтваў.

Журы творчага спа­бор­ніцтва адзначыла вы­сокую падрыхтоўку на­­шых канкурсантаў і ўзна­гародзіла дыпломам лаў­рэата І ступені ў  намі­нацыі “Акардэон” (І узроставая група, сярэдняя падгрупа) вучня пятага года наву­чання Дзмітрыя Зай­цава (настаўнік Ірына Пятрухіна), дыпломам лаўрэата ІІІ ступені – Наталлю Ляўчук (малодшая група, сярэдняя падгрупа, намінацыя “Цымбалы”, настаўнік Вікторыя Багданава).

Дзмітрый Зайцаў

Згодна з умовамі конкурсу, лаўрэаты першай ступені 15-23 мая прымуць удзел у заключным  этапе спаборніцтва ў Мінску. Гонар Брэстчыны будзе абараняць і Дзмітрый Зайцаў. Цяпер ён пад кіраўніцтвам сваёй настаўніцы Ірыны Пятрухінай рыхтуецца прадэманстраваць сваё майстэрства, выдатную ігру на акардэоне членам рэспубліканскага журы. Дзмітрый на іх суд прадставіць выкананне чатырох музычных разнапланавых твораў: “Элегію” Чэслава Жыха,  сюіту, якая складаецца з трох частак,  “Па сталіцах Еўропы” Яўгена Дзярбенкі,  рускую народную песню “Ехаў казак па Доне” ў апрацоўцы Міхаіла Таўпекі і паліфанічную п’есу “Прэлюдыя і Фу­гета” беларускага кам­пазітара Сяргея Ціха­нава.

— Гэтыя музычныя тво­ры няпростыя для вы­ка­нання, — гаворыць Іры­на Пятрухіна, — таму Дзмі­трый амаль кожны дзень рэпеціруе,  каб годна высту­піць. Заключны этап рэспубліканскага адкрытага конкурсу вы­канаўцаў на народных  інструментах імя І.І. Жы­новіча традыцыйна збірае юных музыкантаў, якія маюць высокі ўзровень прафесійнай падрыхтоўкі і творчы падыход да выканання твораў. Наша мэта цяпер — працягваць удасканальваць сваё май­стэрства. Дарэчы, да ўдзелу ў абласным эта­пе рэспубліканскага адкрытага конкурсу выканаўцаў на народных інструментах  імя І.І. Жыновіча Дзмітрый рых­таваўся шэсць меся­цаў.

— За акардэонам праводжу прыкладна дзве-тры гадзіны кожны дзень, — кажа Дзмітрый. — Для мяне гэта не толькі захопленасць любімай справай, але і выдатная магчымасць адпачыць (усміхаецца). Перад сабой я паставіў пэўную мэту. Разумею, каб яе рэалізаваць, неабходна карпатлівая праца. У будучым планую стаць прафесійным музыкантам.

У музычную школу хлопца прывяла маці Ганна Мікалаеўна. Яна хацела, каб сын навучыўся іграць на фартэпіяна. Аднак настаўнікі Ганну Мікалаеўну ўгаварылі запісаць Дзмітрыя ў клас, дзе асвойваюць ігру на акардэоне. Цяпер у скарбонцы дасягненняў юнага маларыцкага акардэаніста ўжо некалькі ўзнагарод рознай вартасці, якія заваяваны на спаборніцтвах не толькі абласнога, але і рэспубліканскага,  між­народнага ўзроўняў.

Між іншым, Дзмітрый Зайцаў з’яўляецца паспяховым вучнем 6 “А” класа СШ № 2.

Мікалай НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  •  
  • 11
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!