Аграсядзібы на Маларытчыне

Сельскі турызм, адпачынак у вёсцы ў апошнія гады становяцца папулярнымі. Яны запатрабаваны. Пра гэта можна меркаваць на прыкладзе Маларыцкага раёна. 

– Цяпер у нас зарэгістравана 16 суб’ектаў агратурызму, –  га­ворыць дырэктар Маларыцкага раённага фізкультурна-спартыўнага клуба Таццяна Тышкевіч. – 12 з іх аказваюць паслугі насельніцтву, 4 аграсядзібы пакуль знаходзяцца на рэканструкцыі.  Цяпер аграсядзібы ёсць у такіх населеных пунктах раёна, як Лукава, Гусак, Макраны, Антанова, Ужова, Дубічна, Отчын, Хаціслаў, Ляхаўцы, Маларыце (ва ўсіх па адной) і Пажэжыне (дзве).

Дарэчы, першая на Маларытчыне аграсядзіба “Дамашні ачаг” (уласнік Ганна Алесіюк, аг. Лукава) была за­рэгістравана яшчэ ў 2008-м годзе. Якраз уласнік гэтай аграсядзібы,  а таксама ўласнік “Уладзімірскай сядзібы” (в.Пажэжын)  атрымалі фінансавую дапамогу на рэалізацыю праектаў у сферы агратурызму па Указу Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Пачынаючы з 2015 года, на Маларытчыне штогод з’яўляюцца новыя аграсядзібы. Напрыклад, у 2020 годзе, нягледзячы на няпростую эпідэміялагічную сітуацыю па каронавіруснай інфекцыі,  пачалі функцыянаваць яшчэ два аб’екты агратурызму. З 6 ліпеня  мінулага года свае дзверы гасцінна расчыніла сядзіба “Дом у вёсцы” ў аг.Ляхаўцы (уласнік Галіна Самасюк). 

 

Поделиться:
  •  
  • 3
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий