Футбол: выйгрышны  старт  ФК  “Маларыта”

Першага мая стартаваў  чэмпіянат  Беларусі-2021 па футболе сярод каманд другой лігі. Маларытчыну на ёй прадстаўляе аб­ноўленая каманда ФК “Ма­ларыта”, якая ў мі­нулым сезоне выступала пад назваю  ФК “Ды­нама-Брэст-1960”.

Між  іншым, у другой лізе за званне мацнейшай змагаецца 79 каманд. Чэмпіянат краіны раздзелены на два этапы: абласны і фінальны. Каманды  іграюць ў групах, якія разбіты па геаграфічным прынцыпе. У сваю чаргу Брэсцкая вобласць, дзе на старт выйшла 16 каманд, разбіта на дзве падгрупы.

ФК “Маларыта” іграе ў падгрупе “Захад” разам з такімі футбольнымі камандамі, як “Ніва” (аг. Далбізна Камянецкага раёна), “Атлант” (г.Кобрын), “Еўраэкспарт” (г.Высокае),  “Крэчат” (г.Бяроза),  “Брэстжылбуд” (г.Брэст), “Пружаны”, “Юнацтва” (г.Драгічын). У фінальны этап  выйдзе лепшая з гэтых каманд.

Першага мая футбалісты ФК “Маларыта” правялі першы матч на выездзе з камандай “Брэстжылбуд”.  Маларытчане выйгралі з лікам 2:1. Галы ў вароты саперніка забіў Ілья Грышчанка. 

 Мікалай НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  •  
  • 9
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий