Юныя маларытчане на вышыні “Міленіума”

Дзесяць дыпломаў рознай вартасці – вынік удзелу вучняў дзіцячай школы  мастацтваў у ІІІ міжнародным шматжанравым фестывалі-конкурсе творчасці “Millennium” (г.Брэст, дыстанцыйная форма ўдзелу).

 

За прадэманстраванае майстэрства ў намінацыі “Тэатральная творчасць” (Мастацкае слова, сола) дыпломы лаўрэата другой ступені атрымалі Яна Шарамава (дэкламавала верш Барыса Шахава “Дзяўчынка і фашыст”) і  Кацярына  Кавальчук (Надзея Кірэй “Дрэнна дзяўчынкай мне жыць”), дыпломы лаўрэата трэцяй ступені – Лізавета Патапчук (Нарынэ Абгаран “Манюня”) і Карына Алесік (Леанарда да Вінчы “Брытва”). Настаўніца тэатральнага  аддзялення  дзіцячай школы мастацтваў Святлану Мамошкіну, пад чыім кіраўніцтвам падрыхтаваны конкурсныя работы вучняў, журы  фестывалю-конкурсу адзначыла Пісьмом падзякі.

Узнагародамі  “Міленіума” адзначаны  работы і юных  маларыцкіх мастакоў выяўленчага аддзялення ўстановы адукацыі. У намінацыі “Выяўленчая творчасць” (Жывапіс, графіка) дыпломы лаўрэата другой ступені атрымалі Кіра Струнец (работа “Незвычайны сон пра вясну”), Аліна Хапалюк (“Вясковы двор”), Марына Караткевіч (“Вулачка”), дыпломамі лаўрэата трэцяй ступені за свае работы былі адзначаны Данііл Свістуноў (“Нечаканая сустрэча”), Кацярына Алесік (“Вясенняя казка”), Сафія Русавук (“Вясёлы падаконнік”). Настаўнікаў выяўленчага аддзялення дзіцячай школы мастацтваў Жанну Крывенка і Інесу Гаўрылюк журы “Міленіума” таксама адзначыла Пісьмамі падзякі.

Мікалай НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  •  
  • 14
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!