Працэс ідзе!

Галоўны аграном СВК «Ланская» Аляксей Лонеў адзначыў: “Гэты год можна назваць неспрыяльным: то спёка стаяла, то дажджы ідуць. Спачатку адчуваўся недахоп вільгаці, таму зерневыя заўчасна паспелі. Патрэбна адзначыць, што вільготнасць іх на сённяшні дзень нармальная – 15%, але ўсё роўна ёсць і некаторыя недахопы, якія, на жаль, ад нас не залежаць – мы не можам кантраляваць надвор’е. Аднак тэмпы работ задавальняюць. Сёння ў поле ў нашай гаспадарцы выходзяць чатыры камбайны. На ўсіх іх працуюць на­дзейныя людзі, якія не першы год заняты на ўборцы.”
Напрыклад, Фёдар Алесік, адзін з самых старэйшых камбайнераў гаспадаркі. Ён, як ніхто іншы, ведае, што такое ўборка, што працаваць часам даводзіцца доўга і цяжка, але ён не скардзіцца, бо разумее ўсю важнасць уборачнай кампаніі. Камбайн у Фёдара Іванавіча хоць і выходзіць ў поле ўжо 8-ы сезон, але асабліва ніколі не падводзіў. Вось і гэты сезон ён у поўнай гатоўнасці. Праца хлебаробаў, напэўна, самая адказная, а таму працаваць на ўборцы спусціўшы рукавы нельга, бо не церпіць хлеб абыякавасць. Таму хочацца пажадаць нашым хлебаробам добрай працы і спрыяльнага надвор’я.
Анастасія Максімук.
На здымку: камбайнер СВК “Ланская” Фёдар Алесік.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 18.07.2012 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!