Асабісты рэкорд

Жніво набірае ўсё большыя тэмпы, устанаўліваюць асабістыя рэкорды яго ўдзельнікі. Так, вадзіцель СВК “Чырвоны партызан” Сцяпан Гаркаўчук на машыне МАЗ-551605 першым у раёне перавёз 1000 тон зерня. Працуе мужчына ў гаспадарцы ўжо 23 гады, і за ўвесь гэты час яму ўпершыню ўдалося атрымаць такі вынік. Як прызнаецца ён сам, гэты поспех дасягнуты дзякуючы зла­джанай працы камбайнераў і вадзіцеля. Ну і добраму ўра­джаю, які сёлета вырасцілі ў Лукаве. Але жніво ўсё яшчэ працягваецца, а таму, спадзяемся, галоўныя асабістыя рэкорды яшчэ наперадзе. Застаецца пажадаць працаўнікам палёў далейшых поспехаў!
Анастасія Максімук.
На здымку: вадзіцель СВК “Чырвоны партызан” Сцяпан Гаркаўчук.
Фота Алега Крэмянеўскага.

Опубликовано в “ГЧ” 25 .07.2012 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий