Сярод пераможцаў абласной алімпіяды па вучэбных прадметах — маларытчане!

На базе Брэсцкага абласнога ін­стытута развіцця адукацыі прай­шоў фінальны этап абласной алімпіяды па дзесяці вучэб­ных прадметах сярод вучняў 6-9 класаў. Гонар Маларытчыны на гэтых інтэлектуальных спа­борніцтвах абараняла дзевяць вуч­няў-пераможцаў раённага эта­пу, якія папярэдне прайшлі  аб­ласны рэйтынгавы адбор. Яны з год­насцю вытрымалі алімпіяднае выпрабаванне.

Па выніках фінальнага этапу аб­­ласной алімпіяды пяць вучняў ус­­таноў адукацыі Маларытчыны пра­дэманстравалі грунтоўныя, трывалыя веды і сталі пераможцамі. Дыпломам І ступені па гісторыі ўзнагароджаны вучань 9 “А” класа раённай гімназіі Яўген Бурда (настаўнік Ірына Сацюк). Дыпломамі другой ступені ўганараваны: па матэматыцы – вучань 7 “В” класа раённай гімназіі Андрэй Ніканчук (настаўнік Таццяна Дацык), па хіміі – вучаніца 7 класа Лукаўскай СШ Ксенія Сцепанюк (выступала за 8 клас,  настаўнік Вячаслаў Пацук). У скарбонцы дасягненняў вучняў Маларытчыны і два дыпломы ІІІ ступені. Іх заваявалі па фізіцы вучань 8 “А” класа СШ №2 Ілья Шульга (настаўнік Сяргей Марашчук) і вучань 8 класа Мельніцкай БШ Мікалай Мірчук (настаўнік Андрэй Васільеў). Вучню  8 “Б” класа раённай гімназіі Артуру Абрамяну (настаўнік Святлана Пуціна) да дыплома ІІІ ступені па фізіцы не хапіла ўсяго аднаго бала.

Мікалай НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  •  
  • 2
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий