У міліцыю патэлефанавалі…

24.07 у 9.58 паступіла паведамленне памочніка ляснічага Ужоўскага лясніцтва аб тым, што з дзялянкі паблізу в. Галёўка ўкрадзены дровы. Праводзіцца праверка.
24.07 у 11.50 паступіла паведамленне дзяжурнага райаддзела па надзвычайных сітуацыях аб тым, што паблізу в. Багуслаўка ў выніку ляснога пажару пачалі адбывацца выбухі. Праводзіцца праверка.
24.07 у 12.00 паступіла паведамленне дзяжурнага ўрача аддзялення хуткай медыцынскай дапамогі аб тым, што работнік КБА, які знаходзіўся на рабочым месцы і працаваў на цыркулярнай піле, нанёс сабе цялесныя пакалечанні. Праводзіцца праверка.
24.07 у 14.50 паступіла заява грамадзянкі Н., жыхаркі в. Збураж, у якой яна паведамляе, што пасля таго, як з дому пайшла яе знаёмая, прапалі 2 залатыя пярсцёнкі. Праверку праводзіць служба крымінальнага вышуку.
24.07 у 19.32 паступіла заява грамадзяніна М., жыхара Маларыты аб тым, што вадзіцель аўтамашыны «Крайслер» парушае правілы дарожнага руху. Праверку праводзіць служба ДАІ.
24.07 у 21.16 паступіла паведамленне жыхара Мінска аб тым, што на ПМА «Макраны» ўчынена ДТЗ. Пацярпелых няма. Праводзіцца праверка.
24.07 у 23.22 паступіла паведамленне грамадзянкі С., жыхаркі Маларыты, аб тым, што вечарам пайшла ў аптэку яе дачка і дамоў не вярнулася. Праводзіцца праверка.
27.07 у 12.45 паступіла паведамленне дзяжурнага Брэсцкай мытні аб тым, што на ПМА «Макраны» грамадзянін Украіны прадаставіў супрацоўнікам мытні дакументы, у якіх знаходзілася 200 рублёў РФ. Праводзіцца праверка.
28.07 у 11.10 паступіла паведамленне грамадзянкі Г., жыхаркі в. Гусак, аб тым, што яе набілі невядомыя. Праводзіцца праверка.
28.07 у 13.45 паступі­ла паведамленне грама­дзяніна А., жыхара в. Збураж, што маці забрала грошы ў суме 8 млн. руб. і не аддае. Праводзіцца праверка.
28.07 у 17.18 паступіла паведамленне жыхаркі г. Маларыты, што ў яе з дому прапалі залатыя завушніцы. Праверку праводзіць служба крымінальнага вышуку.
28.07 у 19.30 паступіла паведамленне кантралёра ПМА «Макраны» аб тым, што на ПМА ўчынена ДТЗ. Пацярпелых няма. Праводзіцца праверка.
28.07 у 22.08 пасту­піла паведамленне грамадзяніна А., жыхара Маларыты, аб тым, што сусед Г. нанёс цялесныя пакалечанні сваёй жонцы. Узбуджана крымінальная справа згодна з ч. 3 арт. 147 Крымінальнага кодэкса РБ. У рэанімацыйным аддзяленні райбальніцы 34-гадовая Г. ад нанесеных траўм памерла.
З аператыўнай зводкі райаддзела міліцыі аб здарэннях і злачынствах, учыненых у раёне з 24 па 28 ліпеня. Усяго за гэты перыяд зарэгістравана 51 паведамленне.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!