Знамянальны дом

Анатоль Бялько лічыцца ў Гвозніцы апошнім з індывідуальных забудоўшчыкаў. Цяпер такіх на ўліку ў сельвыканкаме няма. Усё будаўніцтва вядзецца за кошт дзяржавы – людзі атрымліваюць жыллё ў доміках, якія ўзводзяцца згодна з Праграмай адраджэння і развіцця вёскі.
А дом Анатоля Бялько (на здымку) прыгожы, сучасны, стаў лагічным завяршэннем вуліцы Камсамольскай. Па прафесіі мастак-афарміцель, Анатоль уклаў у даўнюю мару ўсе свае веды і талент умельцы. Па-першае, дом пабудаваў па ўласным праекце, які быў узгоднены і адобраны ў раённым аддзеле архітэктуры. Па-другое, унутры інтэр’ер – справа яго ўмелых рук. Анатоль – нядрэнны рэзчык па дрэве, мастак. У пяці вялікіх пакоях мірна ўжываюцца сямёра сямейнікаў: Анатоль з жонкай, дзве дачкі, зяць,  двое ўнукаў. А калі ў сям’і мір і згода,  што яшчэ для шчасця трэба? Самае галоўнае – надвор’е ў доме.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий