“ПАСАДА КІРАЎНІКА — НАЙЦЯЖЭЙШАЯ”

СВК “Ляхаўцы” ўзначаліў новы кіраўнік – Аляксандр Васільчук.
Анкета “ГЧ”.
Прафесійны багаж.
Аляксандр Пятровіч Васільчук закончыў Пінскі сельскагаспадарчы каледж, дзе набыў спецыяльнасць ветфельчара. Затым паступіў у Віцебскую акадэмію ветэрынарнай медыцыны. Пасля заканчэння яе ў 2010 годзе быў размеркаваны на работу ў СВК “Дарапеевічы”, дзе займаў пасаду галоўнага ветурача.
10 жніўня г.г. на агульным сходзе СВК “Ляхаўцы” быў выбраны старшынёю праўлення гэтай гаспадаркі.
Галоўныя якасці любога кіраўніка:
— Па-першае, асабістая адказнасць пры вырашэнні тых задач, якія стаяць перад калектывам, узначальваемым кіраўніком, уменне знайсці найбольш аптымальныя шляхі вырашэння гэтых задач, уменне мабілізаваць людзей, арганізаваць працу так, каб дзейнасць была накіравана на максімальную аддачу. А яшчэ – асабістая прыстойнасць, дысцыплінаванасць, выхаванасць, уменне не толькі даваць каманды, распараджэнні, але і ўменне зразумець чалавека. Любы кіраўнік павінен бачыць перспектыву. Што датычыць мяне, дык стараюся выхоўваць у сабе такія якасці.
Думкі пасля першага дня работы:
— Пасада кіраўніка — найцяжэйшая, бо за табою стаіць вялікі калектыў, ты адказваеш не толькі за арганізацыю вытворчасці, але і за кожнага са сваіх падначаленых. Праблем шмат, патрэбна будзе навучыцца вырашаць іх аператыўна, каб гэта не нанесла шкоду ні калектыву. ні вытворчасці.
***
Аляксандру Васільчуку 26 гадоў, сам ён родам з Пружаншчыны, нежанаты.
Ірына КАСЦЕВІЧ.
НА ЗДЫМКУ: старшыня СВК “Ляхаўцы” Аляксандр ВАСІЛЬЧУК.
Фота Святланы МАКСІМУК.

Опубликовано в «ГЧ» 22.08.2012 г. 

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!