Узнагароды журналістам “Голаса часу” (Маларыцкі раён)

8 ліпеня ў Косаўскім палацы адбылося ўшанаванне пераможцаў штогадовага творчага конкурса журналістаў Брэстчыны. 

Сярод узнагароджаных і журналіст “Голаса часу”. Кацярына Яцушкевіч адзначана дыпломам і грашовай прэміяй за прафесіяналізм. Гэта далёка не першая яе ўзнагарода. Кацярына Аляксееўна ўжо тройчы за апошнія 4 гады станавілася пераможцай абласнога конкурсу ў розных намінацыях.

Таксама дыпломам і грашовай прэміяй узнагароджаны даўні сябра газеты “Голас часу” кандыдат гістарычных навук. дацэнт Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта імя А. С. Пушкіна Андрэй Бодак за творчую складаючую спецпраекта редакцыі газеты “Голас часу” і гістарычнага факультэта універсітэта пад назвай “Наша гісторыя”

Памятаем мы і аб сваіх ветэранах. Брэсцкая абласная арганізацыя ГА “Беларускі саюз журналістаў” узнагародзіла граматай і грашовай прэміяй былога рэдактара “Голаса часу” Ніну Свіцюк за шматгадовую плённую працу, прафесіяналізм і адданасць журналісцкай прафесіі. Ніна Уладзіміраўна адпрацавала ў “Голасе часу” больш за 40 гадоў і прайшла шлях ад карэктара выдання да галоўнага рэдактара.

Нагадаем, што летась газета “Голас часу” была прызнана лепшай сярод раённых газет Брэстчыны.   

Поделиться:
  •  
  • 10
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий