“Сэлфі & фота з вышыванкай”: фота з Маларытчыны прызнана адным з лепшых у Беларусі

Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь грамадскае аб’яднанне “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” аб’явіў фотаконкурс “Сэлфі & фота з вышыванкай” у рамках праекта “Беларусь – крыніца натхнення”.

Фоторабота, дасланая на конкурс Таццянай Хомік

Зараз падведзены вынікі гэтага твор­чага спаборніцтва, якое было скіравана на вывучэнне і захаванне на­цыянальных традыцый, папулярызацыю куль­турнай спадчыны беларускага народа, стварэнне сегментаў патрыятычнай тэматыкі з элементамі нацыянальнага арнаменту ў культурнай інтэрнэт-прасторы. Усе дасланыя конкурсныя работы былі размешчаны ў сацыяльных сетках. Прыемна адзначыць, што другое месца ў на­мінацыі “Фота малы­ша ў вышыванцы” творчага спаборніцтва “Сэлфі & фота з вышыванкай” за­няла фотара­бо­та бібліятэкара Хаці­слаўскай сельскай біб­ліятэкі Таццяны Хомік.

– На фотаздымку мой сын Платон, – гаворыць Таццяна Мікалаеўна. – У раённай газеце пра­чытала, што БРСМ аб’явіў фотаконкурс “Сэлфі & фота з вышыванкай”. Вырашыла прыняць у ім удзел. Для гэтага ў сваім архіве знайшла адпаведны фо­таздымак, які быў зроблены некалькі га­доў таму ў ваколіцах Хаціслава. Платон ап­­рануты ў сцэнічны кас­цюм – кашулю Ма­ла­рыц­кага строю адзення. На перамогу  зу­сім не раз­лічвала.

Між іншым,  хлопцу цяпер восем гадоў. Ён выступае з пяці гадоў у заслужаным аматарскім калектыве Рэспублікі Беларусь, узорным клубе аматараў фальклору “Вясковая табала” Хаціслаўскага СДК,  якім кіруе Галіна Хомік,  бабуля Платона. Хлопец добра танцуе, спявае, з задавальненнем наведваў заняткі ў падрыхтоўчай групе па класе “Баян” у Ха­ціслаўскім філіяле  Маларыцкай дзіцячай школы мастацтваў.

Мікалай  НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  •  
  • 12
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий