У пошуках моўных скарбаў

У Мельніцкай базавай школе прайшоў Тыдзень нямецкай мовы. Пачаўся ён з інфармацыйнай гадзіны “Германія – еўрапейская краіна”. Вучні школы сустрэліся з цудоўным чалавекам, заслужанай настаўніцай БССР Янінай Іосіфаўнай Юралайц. Яна расказала шмат цікавага пра сябе, пра школьнае жыццё, пра сваіх былых вучняў.
Прайшоў у школе і конкурс газет, у якім удзельнічалі вучні 5-9 класаў. Змястоўнымі і цікавымі журы прызнала газеты “У свеце нямецкіх рухавікоў” (Юрый Камянчук, 9 клас), “Гонар Германіі” (Вадзім Кірылаў, 8 клас), “Падарожжа па Германіі” (Настасся Ківачук, Наталля Пішчык, Юлія Бошаль, 7 клас),  “Толькі цікавыя факты” (Лізавета Ківачук, Марына Саўчук, Наталля Луцык, 6 клас); “Слова за словам”(Марына Ківачук, Кацярына Саўчук, Настасся Саўчук, Наталля Седляр, Аляксандр В. Ківачук, Ганна Таруц, Валянцін Струнец, Аляксандр Н. Ківачук, 5 клас).
Вучні, якія вывучаюць нямецкую мову, на працягу Тыдня маглі ўдзельнічаць у розных конкурсах. Для старшакласнікаў – “Моцнае звяно” (пераможцай стала Настасся Ківачук, 9 клас), “ Ваша вялікасць, нямецкая граматыка!” (пераможца Кацярына Барысюк, 9 клас). Для сярэдняга звяна прайшоў КВЗ “Ці ведаеш ты?”. Вучні 4-6 класаў удзельнічалі ў віктарыне “Па казках нямецкіх аўтараў”. Адправіўшыся ў падарожжа па краіне нямецкіх казак з горада Ханау, радзімы Братоў Грым, да вядомага горада брэменскіх музыкаў – Брэмена, яны дэманстравалі падрыхтаваныя інсцэніроўкі казак, адказвалі на пытанні віктарыны.
Пераможцамі гульні сталі пяцікласніца Кацярына Саўчук і вучань 4 класа Леанід Саўчук. Былі падведзены і вынікі конкурсу малюнкаў. Тут лепшымі былі названы работы вучняў 4 класа Леаніда Саўчука, Дзмітрыя Саўчука, Веранікі Смаль. А ў конкурсе размалёвак перамаглі Яўген Саўчук, Аляксандр Бошаль, Кацярына Ківачук, Сяргей Галоўчык, Вераніка Смаль (4 клас), Настасся Саўчук, Ганна Таруц, Кацярына Саўчук (5 клас). Вучні 3 класа ўдзельнічалі ў лексічнай віктарыне “Хто ведае больш за ўсіх”, дзе пераможцай стала Марына Смаль.
Вечарам у суботу сабраліся дзеці ў школе, каб паўдзельнічаць  ў гульні “У пошуках скарбаў”. Кожная група атрымала сваё заданне. Каб справіцца з ім, трэба было прайсці шмат этапаў, на якіх чакалі рэбусы, красворды, зашыфраваныя словы і г.д. Пераможцамі ў конкурсе сталі вучні 8 класа Сяргей Ківачук і Вадзім Кірылаў.
І дзеці, і дарослыя правялі гэты Тыдзень з карысцю для розуму і душы: змаглі ўдасканаліць свае моўныя навыкі і даведаліся шмат цікавага пра Германію.
Надзея МІРЧУК, настаўніца Мельніцкай базавай школы.
НА ЗДЫМКУ: у час Тыдня нямецкай мовы.
Фота аўтара.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!