Сезон нарыхтовак на Маларыцкім камбінаце

На Маларыцкім кансервава­гарод­нінасушыльным камбінаце цяпер “гарачая” і напружаная пара. Тут працягваец­ца сезон нарыхтовак ві­та­міннай прадукцыі.

– Камбінат цяпер актыўна нарыхтоўвае экалагічна чыстую садавіну для яе далейшай перапрацоўкі, – гаворыць намеснік дырэктара прадпрыемства Людміла Вазнасіменка. – Сёлета нам неабходна засыпаць у свае “засекі” больш за  чатыры  тысячы тон  рознай сыравіны. Цяпер ужо нарыхтавана, напрыклад, 65 тон клубніц. Ягады закупляліся ў мясцовага насельніцтва (65 капеек за кілаграм),  а таксама ў  Лунінецкім раёне. Нарыхтавана  і 11 тон вішні  (адзін рубель за кілаграм). Прадпрыемства цяпер таксама  закупляе і чарніцы. Для ўласных патрэб іх неабходна нарыхтаваць  10 тон.

Таксама аб’яўлены тэндар на нарыхтоўку персіка ў аб’ёме 400 тон. На камбінат гэтая сыравіна, плануецца, пачне паступаць прыкладна 5-9 жніўня.  У планах нарыхтоўкі кансервавагароднінасушыльнага камбіната яшчэ – маліна (30 тон),  капуста цвятная (50 тон), а таксама  морква, яблыкі, кабачкі, грушы, гарбузы, чарнасліў…

Прадукцыя  ААТ “Маларыцкі кансер­вава­гароднінасушыльны камбінат” запатрабавана і на айчынным, і на замежным рынку. Немалая ўвага надаецца на прадпрыемстве і асартыменту прадукцыі, які пастаянна аб­наўляецца.

                       Мікалай  НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  •  
  • 5
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!