Работнікі Маларыцкага лясгаса — трэція ў абласных спаборніцтвах па міні-футболе

У Івацэвічах прайшлі спаборніцтвы па міні-футболе сярод лясгасаў Брэсцкага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання. У іх прыняла ўдзел і каманда Маларыцкага лясгаса ў складзе Рамана Міхалеўскага, Андрэя Дземчука, Дзмітрыя Котчыка, Сяргея Астапука, Сяргея Тарасюка, Сяргея Гладуна, Уладзіміра Мароза і Дзяніса Ткачука (варатар).

Па словах намесніка дырэктара Маларыцкага лясгаса па ідэалагічнай рабоце Людмілы Губей, у спа­борніцтве прыняло ўдзел 10 каманд лясгасаў Брэсцкага ДВЛА.  У сваёй падгрупе  нашы міні-футбалісты выйгралі гульні ў каманд Баранавіцкага, Ляхавіцкага і Івацэвіцкага лясгасаў. А вось камандзе Даманаўскага лясгаса ўступілі з лікам 3:1. У матчы за трэцяе-чацвёртае месца маларыцкія лесаводы сустракаліся з камандай Пінскага лясгаса. У напружанай барацьбе нашы лясгасаўцы атрымалі перамогу з лікам 3:1.

Поделиться:
  •  
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий