«Быць запатрабаваным» У Маларыце прайшла справаздачна-выбарчая канферэнцыя раённай арганізацыі ГА «БРСМ»

У ГДК Маларыты прайшла Х справаздачна-выбарчая канферэнцыя Маларыцкай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “БРСМ”. У яе рабоце прынялі ўдзел дэлегаты з “пярвічак” БРСМ раёна. У якасці ганаровага госця на мерапрыемстве прысутнічаў  намеснік старшыні райвыканкама Станіслаў Ляшчук, а таксама начальнік ад­дзела ідэа­­лагічнай работы, куль­туры і па спра­вах мо­ладзі райвыкан­кама Галіна Стасюк, прад­стаў­нікі грамадскіх  аб’яд­нан­няў.

Падчас канферэнцыі былі пад­ведзены вынікі работы грамадскага аб’яднання за мі­нулы справаздачны перыяд (2017-2021гг.), абмеркаваны актуальныя накірункі дзей­насці на перспектыву. У сваім дакладзе першы сакратар РК ГА “БРСМ” Анатоль Панасюк адзначыў, што БРСМ праводзіць актыўную работу па патрыятычнаму выхаванню моладзі, развіццю яе творчых здольнасцей, фарміраванню здаровага ладу жыцця, пра­філактыцы правапарушэнняў у маладзёжным асяроддзі і па арганізацыі вольнага часу. За мінулы справаздачны перыяд праведзена шмат разнастайных мерапрыемстваў, акцый, конкурсаў, спаборніцтваў.

Аб канкрэтнай рабоце пяр­вічнай арганізацыі БРСМ расказала прысутным намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай ра­боце Маларыцкага раённага прафесійнага ліцэя сельскагас­падарчай вытворчасці Аксана Мірчук. Выпускнік  гэтай жа ўстановы адукацыі актывіст  Мікіта Мароз расказаў аб дзей­насці маладзёжнага атрада аховы правапарадку грамадскага аб’яднання “БРСМ”. Таксама была заслухана справаздача  кантрольнай камісіі грамадскага аб’яднання.

Дэлегаты канферэнцыі прыз­налі работу раённага камітэта за справаздачны перыяд здавальняючай і вырашылі ў далейшай дзейнасці працягваць рэалізацыю асноўных праек­таў і праграм Беларускага рэс­публіканскага саюза моладзі.   Акрамя таго, быў выбраны новы склад раённага камітэта БРСМ, раённай кантрольнай камісіі, дэлегаты на абласную справа­здачна-выбарчую канферэнцыю. Таксама дэлегаты раённай канферэнцыі “БРСМ” прынялі зварот да мо­ладзі раёна.

Першым сакратаром раённага камітэта грамадскага аб’яд­нання “БРСМ” на наступны тэр­мін быў абраны Анатоль Панасюк.

Намеснік старшыні райвыканкама Станіслаў Ляшчук падчас свайго выступлення адзначыў, што Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі аб’ядноўвае самую актыўную частку маладых людзей. Моладзь заўсёды прапануе цікавыя ідэі.  Смелыя і крэатыўныя ініцыятывы моладзі будуць знаходзіць падтрымку раён­ных улад. Намеснік стар­шыні райвыканкама заклікаў ма­­ладых людзей быць актыўнымі і іні­цыятыўнымі, самім зрабіць жыццё арганізацыі цікавым і насычаным. “Трэба жыць так, каб быць запатрабаванымі ўсім гра­мадствам”,  – адзначыў Ста­ніслаў Яўгенавіч.

Мікалай  НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  •  
  • 4
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!