ДЗЯСЯТКІ І ДВАЦЦАТКІ ПЕРАСТАЛІ ДРУКАВАЦЬ,

але яшчэ 2 гады дробнымі купюрамі можна будзе расплачвацца ў магазінах.
1. Ці прымаюць цяпер у магазінах дзясяткі і дваццаткі?
Хоць такія грошы друкаваць перасталі, але гэта не азначае, што ў магазіне ў вас іх не прымуць.
Да 28 лютага наступнага года кожны з нас мае поўнае права расплачвацца і 10, і 20 рублямі і ў магазінах, і на запраўках, і ў іншых месцах. І ніхто ў гэтым не мае права вам адмовіць. Такую інфармацыю далі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацбанка.
2. Ці могуць даваць рэшту гэтымі грашыма?
Да лютага вам маюць права даваць рэшту гэтымі грашыма. Вы, безумоўна, можаце папрасіць касіра даць рэшту 50 і 100 рублямі, але гэта ён можа зрабіць па сваім меркаванні.
3. Як можна абмяняць дробныя банкноты?
Абмяняць 10- і 20-рублёвыя купюры можна без праблем, але сума павінна быць не менш чым 50 рублёў, расказалі ў Нацыянальным банку. Зрабіць гэта можна з 1 сакавіка па 30 верасня 2013 года ў Нацыянальным банку ці іншых банках, а з 1 кастрычніка 2013 года па 31 сакавіка 2014 года толькі ў Нацыянальным банку.
4. Калі 10 і 20 перастануць хадзіць канчаткова?
10 і 20 рублёў будуць цалкам зняты з абарачэння толькі з 1 красавіка 2014 года. Інакш кажучы, пасля гэтай даты такія купюры ўжо не будуць лічыцца грашыма і расплаціцца імі за пакупку будзе немагчыма.
5. Калі акругляць цэны ў магазінах і на рынках?
Цяпер міністэрства не збіраецца выдаваць нейкі сацыяльны дакумент аб акругленні цэн, расказалі ў Мінэканоміцы. Звязана гэта з тым, што Міністэрства рэгулюе цэны толькі на некаторыя тавары, а на астатнія іх выстаўляе сам прадавец. Таму акругліць цэны адной пастановай не атрымаецца.

Опубликовано в «ГЧ» 12.09.2012 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!