Студатрад шчыруе ў Маларыцкім лясгасе

Працаўладкаванню моладзі ў час летніх канікул на Маларытчыне садзейнічае раённы камітэт грамадскага аб’яд­­нан­ня “Беларускі рэс­публіканскі саюз моладзі”. Магчымасць падзарабіць юнакам і дзяў­чатам традыцыйна прадастаўляе Ма­ларыцкі лясгас. Не стаў выключэннем і сёлетні год.

З 9 па 20  жніўня  на прадпрыемстве працуе  студэнцкі экалагічны атрад. Яго камандзірам з’яўляецца Іван Ляўчук, а на­мес­­нікам – Аляксей Ліхван.

Работа студатрада наладжа­на на цяплічнай гаспадарцы з улікам усіх норм па ахове працы пад кіраўніцтвам ін­жынера па лесаўзнаўленні і мелія­рацыі Святланы Крэнь.

– Студатрадаўцы нам аказваюць дапамогу,  напрыклад,  у праполцы сеянцаў і саджанцаў, мульчыраванні глебы ў школьным аддзяленні саджанцаў елак,  – гаворыць Святлана Ула­­­дзі­мі­раўна. – Работай юных памочнікаў мы задаволе­ны. Яны дысцыплінаваныя, адказ­ныя, выдатна выконваюць свае абавязкі.

– Студатрад – лепшая, бе­зумоўна, магчымасць не толькі з карысцю папрацаваць,  але і цікава правесці час,  адчуць пэўную рамантыку,  даведацца шмат неабходнага і патрэбнага для сябе, – кажа вучань 11 класа Брэсцкага абласнога кадэцкага вучылішча Максім Дворак. – А яшчэ гэта  новыя знаёмствы,  станоўчыя эмоцыі,  першы працоўны вопыт і першы заробак.

–У студатрадзе мы – падсобныя ра­бочыя, –  гаворыць навучэнец першага курса Маларыцкага прафесійнага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці Андрэй Ка­вальс­кі. – Аднак гэта мяне не бянтэжыць. Я ўпэўнены, што любая прафесія – важная і патрэбная. У студ­атрадзе, перакананы, набуду пэўны вопыт, які абавязкова спатрэбіцца мне ў будучым, у самастойным жыцці.

–Я не  шкадую, што  працую ў студатрадзе, – кажа вучаніца 11 “Б” класа СШ №2 г. Маларыты  Марыя Заляшчук. – Магла б,  канешне,  у гэты час пагуляць з сяброўкамі, пасядзець у сацыяльных сетках… Бацькі падтрымалі маё рашэнне падзарабіць у час летніх канікул. Праца ў лясгасе дае магчымасць даведацца пра сапраўдны “кошт” грошай. 

Мікалай НАВУМЧЫК.

????????????????????????????????????

Поделиться:
  •  
  • 2
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!