“Основа единства страны” Малоритчане на конференции педагогических работников Брестской области (+ видео)

У Брэсцкім дзяржаўным абласным цэнтры маладзёжнай творчасці прай­шла канферэнцыя педагагіч­ных ра­­­ботнікаў вобласці “Сіс­­­тэма адукацыі – ас­­нова адзінства краі­ны”. У тра­дыцыйным жні­веньскім мерапрыемстве пры­няў удзел старшыня Брэсц­­ка­­га аблвыканка­ма Юрый Шу­лейка, першы на­меснік міністра аду­кацыі Рэспублікі Бе­ларусь Ірына Стара­войтава, дэпутат Палаты прадстаўнікоў На­­­цыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ма­рына Васько, а таксама кіраўнікі стр­уктур аблвыкан­кама, лепшыя пе­да­гогі, ма­ладыя спецыя­ліс­ты, ветэраны педа­гагічнай працы Брэстчыны. У абласной канферэнцыі прыняла ўдзел і дэлегацыя Маларыцкага раёна.

Пачалося мерапрыемства з прэзентацыі да­сягненняў сістэмы адукацыі Брэстчыны. На пляцоўках у фае Брэсц­кага дзяржаўнага абласнога цэнтра маладзёжнай творчасці ўдзельнікі і госці маглі аз­наёміцца,  напрыклад, з віртуальнымі музеямі,  ІТ-праектамі, метадычнымі на­пра­цоўкамі і вопытам работы педагогаў воб­ласці. Падчас выставы свой вопыт работы прадстаўлялі і педагогі Маларытчыны.

Настаўнік фізікі і аст­раноміі Ляхавецкага д/с-СШ Іван Кульбеда прадэманстраваў на­вукова-даследчую дзейнасць вучняў “Канструяванне тэлескопаў са старых аптычных пры­бораў”,  якая праводзіцца на занятках аб’яднання па інтарэсах “Хачу ўсё ведаць”. Настаўнік бе­ларускай мовы і літа­ра­туры раённай гімназіі Мікалай Навумчык прэ­­зентаваў распраца­ва­ныя  электронныя ву­чэб­ныя модулі па бела­рус­кай літаратуры для 6 класа для Адзінага рэспубліканскага інфар­мацыйна-адукацыйнага рэсурса.

Падчас работы кан­фе­рэнцыі абмяр­коўва­ліся пытанні арганізацыі педагагічнай, ідэала­гіч­най, выхаваўчай і вучэбна-метадычнай работы ўстаноў адукацыі ў бу­дучым навучальным годзе, падведзены выні-кі мінулага навучальнага года, вызначаны стратэгічныя накірункі адукацыі рэгіёна на новы навучальны год.

На пленарным пася­джэн­ні таксама адбы­лося ўшанаванне леп­шых педагогаў. Гра­ма­тай галоўнага упраў­лен­ня па адукацыі Брэсц­кага аблвыканка­ма ўз­нагароджана на­с­таўнік беларускай мо­­­вы і літаратуры раён­­­­­­­най гімназіі Алена Се­рада, Ганаровай гра­­ма­тай Міністэрства адукацыі – настаўнік-дэ­фектолаг ясляў-сада № 1 г.Маларыты Вера Міцук.

Між іншым, прадстаўнікі Маларытчыны – на­­чальнік аддзела па аду­кацыі Таццяна Лаў­рэенка і нас­таўнік гісторыі і грама­дазнаўства Ланской СШ Віталь Касцючык – пры­нялі ўдзел і ў Рэс­публіканскім педага­гіч­ным савеце.

Наш кар.

Поделиться:
  •  
  • 6
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий