Старт сумеснай напружанай і адказнай  працы педагогаў, вучняў і іх бацькоў. Жнівеньская канферэнцыя педагогаў Маларыцкага раёна (фотарэпартаж)

Напярэдадні новага наву­чаль­нага года ў ГДК прайшла раённая жнівеньская кан­фе­­рэнцыя педагагічных ра­бот­нікаў “Сіс­­тэма адукацыі – аснова адзінства краіны”.

З раніцы ў ГДК разгарнулася выстава “Маршрутамі адзінства” ўстаноў адукацыі раёна, прымеркаваная да Года народнага адзінства. На ёй можна было ўбачыць шматлікія на­працоўкі педагагічных калектываў раё­на.

У канферэнцыі прынялі ўдзел кіраўнікі і педагогі навучальных устаноў Мала­рыт­чыны, прадстаўнікі аддзела па аду­кацыі, маладыя спецыялісты, якія сёлета папоўнілі педагагічную суполку раёна.  У жні­веньскім форуме сёлета прыняў удзел старшыня райвыканкама Міхаіл Бацэнка, стар­шыня раённага Савета дэпутатаў Алег Якубчык, намеснік старшыні райвы­кан­кама Станіслаў Ляшчук… Мерапрыемства дало своеасаблівы старт новаму навучальнаму году,  сумеснай напружанай і адказнай  працы педагогаў, вучняў і іх бацькоў.

Аб планах і спадзяваннях на новы навучальны год у нумары газеты “Голас часу” за 1 верасня

Прапануем вашай увазе фотарэпартаж з канферэнцыі

Поделиться:
  •  
  • 7
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий