Сенатар у Дзень ведаў наведала Маларыцкую раённую гімназію

Першага верасня на ўра­чыстай лінейцы ў раённай гім­назіі было шмат гасцей. Ус­танову адукацыі ў гэты дзень таксама наведала член Савета Рэспублікі На­­цыяналь­нага сходу Рэс­публікі Беларусь Тамара Шат­лікава і старшыня Ма­ла­рыцкага раённага Савета дэпутатаў Алег Якубчык. Яны завіталі  на першы ўрок “Адзінства беларускага народа – аснова незалежнай краіны” ў 11 “А” клас. 

У сваім выступленні Тамара Шат­лікава падкрэсліла,  што адзінства народа – аснова трывалай і надзейнай будучыні нашай дзяржавы. Спрадвеку беларусаў яднае высокі ўзровень патрыятызму,  вялікае пачуццё адказнасці за будучыню краіны,  памяркоўнасць. Нельга быць шчаслівым у краіне, дзе адбываюцца міжусобіцы, дзе ча­лавек чалавеку вораг, дзе ня­ма ўпэўненасці ў аса­бістай бяспецы і ў заўтрашнім дні. Алег Якубчык акцэнтаваў увагу старшакласнікаў на тым, што адзінства народа – гэта той фундамент, які дапаможа беларусам за­хаваць адзінства нацыі,  родную зямлю,  незалежнасць краіны, сённяшнія набыткі і дасягнуць новых вяршынь у будучыні. Так павінна быць, таму што  беларусам характэрны  спрадвечная мудрасць і разважлівасць.

 Пасля Тамара Шатлікава, Алег Якубчык і вучні 11 “А” класа  павіншавалі з Днём ведаў вучняў 1 “В” класа, іх класнага кіраўніка Наталлю Заляшчук і бацькоў. Тамара Анатольеўна,  Алег Пятровіч і старшакласнікі ўручылі пер­шакласнікам падарунак-кнігу Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі  “Беларусь – наша Радзіма”,  размалёўкі і салодкія  сюрпрызы.

Таксама Тамара Шатлікава ў раённай гімназіі правяла асабісты прыём грамадзян.

Мікалай НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  •  
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!