Фестываль працаўнікоў сяла «Дажынкі 2021» у Лагішыне і маларытчане на ім (фотарэпартаж)

Фестываль працаўнікоў сяла Брэсцкай вобласці «Дажынкі 2021» адбыўся 4 верасня ў гарадскім пасёлку Лагішын Пінскага раёна. Годна на ім прадставілі Маларытчыну і хлебаробы нашых сельгасарганізацый.

Так, другое месца па вытворчасці зерня на Брэстчыне сярод сельгасарганізацый з плошчай сельгасугоддзяў да 5 тысяч гектараў у СВК Дарапеевічы».

Сярод вадзіцеляў на адвозцы зерня першае месца ў абласным спаборніцтве заняў Яўген Пацеюк з ААТ «Макраны»

Дыпломам Брэсцкай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў АПК адзначана ААТ «Чарняны» за дасягненне высокіх вынікаў у вытворчасці зерня, забеспячэнні належных сацыяльна-бытавых умоў удзельнікам уборкі ўраджаю, захаванне працоўнага заканадаўства і патрабаванняў аховы працы.

За дбайную працу каштоўным падарункам ад ААТ «Гомсельмаш»  узнагароджаны і старшы камбайнер СВК «Дарапеевічы» Сяргей Бойка. 

Дарэчы, сярод раёнаў па вытворчасці зерня у абласным спаборніцтве Маларытцкі раён заняў 4 месца. 

Прапануем вашай увазе фотарэпартаж

 

 

 

Поделиться:
  •  
  • 16
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!