“Палявы сезон-2009” —

такую назву мае выстава фотаздымкаў Заходне-Палескага рэгіянальнага аддзялення ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны”,  што экспануюцца ў фае раённай гімназіі. Яна прымеркавана да Міжнароднага года біяразнастайнасці, якім па рашэнні ААН быў аб’яўлены 2010г. Фотавыставу дапамаглі арганізаваць: Наталля Асіпук, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце, юныя гімназісты-арнітолагі – члены гуртка “Крылаты дазор”, Дзяніс Кіцель, студэнт БрДУ імя А.С.Пушкіна, і Алена Кіцель, маці Дзяніса.
На 30 фотаздымках  можна ўбачыць розных птушак  роднага краю. У аб’ектыў  фотакамеры трапілі буслы, белы і чорны, шуляк, шэрая кугакаўка, сокал-пустальга… Сябры ГА “АПБ” змаглі ў сваіх фотаработах адлюстраваць прыгажосць не толькі маларыцкіх мясцін, але і многіх куточкаў Беларусі. Яны здолелі прыкмеціць і зафіксаваць незвычайнае ў звычайным.  Усе прадстаўленыя работы, на думку наведвальнікаў, адлюстроўваюць шчырае захапленне непаўторнасцю роднай прыроды і жаданнем зберагчы яе для будучых пакаленняў.
Арганізатары запрашаюць ўсіх жадаючых далучыцца да дзіўнага і таямнічага свету крылатых сяброў.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Дзяніс Кіцель — адзін з ініцыятараў выставы.
Фота аўтара.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.