Маларыцкая ДШІ удзельнічае ў рэспубліканскім конкурсе (відэа)

Да ўдзелу ў рэспубліканскім конкурсе на лепшы культурны праект патрыятычнай тэматыкі, прысвечаным Году народнага адзінства, Маларыцкая дзіцячая школа мастацтваў падрыхтавала 62-хвіліннае выступленне “Ніхто не забыты, нішто не забыта” ў намінацыі ” Лепшая канцэртная праграма, прадстаўленне патрыятычнай тэматыкі”. 

Між іншым,  прэзентацыя  конкурснага выступлення нядаўна прайшла ў актавай зале дзіцячай школы мастацтваў. Цяпер яго відэазапіс размешчаны на відэахостынгу “YouTube”.

Сцэнарый мера­прыемст­ва напісаны нас­таўніцай установы адукацыі Мар­га­рытай Рэянтовіч. Пад­час праграмы, вядучымі якой бы­лі вучні Дзмітрый Зайцаў, Вераніка Крэй­дзіч, Ксенія Юдчыц, Да­нііл Сарачук і нас­таў­ніца Маргарыта Рэян­то­віч, прагучалі вер­шы маларыцкіх паэтаў. Кан­цэртную праграму аз­до­­біла выступленне ан­сам­бляў “Вдохновение” і “Элегія”, народнага  ар­кестра народных інст­ру­мен­таў, хору “Фантазія”. Парадавалі гледачоў  соль­ныя нумары Вольгі Бяр­чук, Анатолія Барысюка і Уладзіміра Махнача  (пад суправаджэнне  аркестра), харэаграфічнага калекты-ву “Задорный каблучок”, а таксама запрошанага гос­ця – народнага хору ве­тэранаў Маларыцкага ГДК (кіраўнік Галіна Бя­ге­за).

На працягу канцэрта пра­­­нікнёна гучалі творы ваен­­най тэматыкі розных жанраў. Відовішчнасць яму дабаўлялі тэатраліза-ваныя міні-пастаноўкі, тан­­ца­вальныя нумары, а так­сама дэкарацыі і сцэ­­нічныя нумары сама­дзей­­ных артыстаў. Кан­­цэртная праграма ат­­ры­малася сапраўды яр­кай, эмацыянальнай і за­па­мі­нальнай.

Журы падвядзе вынікі рэс­публіканскага конкурсу да 10 снежня. Пажадаем поспеху і творчай перамогі нашай дзіцячай школе мас­тацтваў!

Мікалай  НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  •  
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий