Беларуская шчырасць і расійская дружалюбнасць
У магазіне “Брэстадзенне”, што знаходзіцца ў Маларыце па вул. Савецкай, 83, разам дружна працуюць і заўжды знаходзяць паразуменне і ўзаемападтрымку і расіяне, і беларусы. Загадчыца магазіна Наталля Іванаўна Васільева шмат гадоў узначальвае калектыў. З уласцівай рускаму чалавеку адкрытасцю, адказнасцю і дружалюбнасцю, яна ўмела арганізоўвае работу прадаўцоў, якія, дзякуючы беларускай шчырасці, стрыманасці і працавітасці знаходзяць падыход да кожнага пакупніка. Ды і знайсці яго няцяжка ў тым магазіне, дзе не забываюць кожнаму падарыць усмешку, сказаць “Дзякуй за пакупку”, дзе пануе аура дабрыні.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: разам дружна працуюць Жанна Матусевіч, Наталля Васільева і Таццяна Васільева.
Фота аўтара.