На паклон да Збавіцеля

У Свята-Мікалаеўскай царкве Маларыты  17-19 сакавіка праваслаўныя вернікі горада і раёна зноў маглі прыкласціся да іконы Ісуса Хрыста, якая крывавіць. Першы раз святыня на Маларытчыне была 9-10 красавіка 2008г.
Пачатак гісторыі гэтага цуда такі. У канцы мінулага стагоддзя Антаніна Яфімава,  68-гадовая жыхарка вёскі Дзяржавіна Бузулуцкага раёна Арэнбургскай вобласці, паехала ў Серафіма-Дзівееўскі манастыр,  дзе ігумення ёй падарыла абраз Мікалая Цудатворцы. Недзе праз паўгода Антаніна Іванаўна ўбачыла, што ў руках святога з’явіліся промні свету ў выглядзе стрэл. Гэта паўтарылася тройчы. 3 лістапада 1997г. такі малюнак зноў паўтарыўся. Крыху пазней Свяціцель Мікалай заплакаў, а пасля — заміраточыў. Потым сталі міраточыць іншыя абразы дамашняга іканастаса (усяго амаль 30). Над абразам Мікалая Цудатворцы вісеў абраз Іісуса Хрыста. Спачатку ён (5 мая 1999 г.) заміраточыў, а 5 красавіка 2000 г. нечакана стаў кроваточыць. На твары і руцэ Збавіцеля, там, дзе цвік, сталі з’яўляцца плямы чырвонай вадкасці, якія паступова цямнелі і ператвараліся ў пунсовую кроў. Праз некалькі дзён  яна пайшла са лба, таго месца, дзе надзявалі цярновы вянок. Неўзабаве была праведзена біяхімічная экспертыза, якая ўстанавіла, што гэта сапраўдная  чалавечая кроў IV групы.
На здымку: сустрэча і пакланенне абразу Збавіцеля, які крывавіць.

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!