У Брэст – на “Ёлка-фэст-2012”

Кожны з нас вельмі любіць і чакае такое свята, як Новы год. А якое ж навагодняе свята без Дзеда Мароза і яго ўнучкі Снягуркі. Якімі павінны быць гэтыя персанажы, спрабавалі высветліць удзельнікі раённага конкурсу «Ёлка-фэст – 2012», які прайшоў у ДзУА “Раённы цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі”. У час яго вопытныя, мудрыя, строгія настаўнікі з розных школ раёна ператварыліся ў Дзедаў Марозаў і Снягурак і радавалі дзяцей, што сабраліся ў зале. Удзельнікам конкурсу было неабходна падрыхтаваць цікавую конкурсна-гульнявую праграму, музычны нумар і дэфіле.
На сцэне Цэнтра дадатковай адукацыі пачалася сапраўдная навагодняя казка. Кожная школа парадавала арыгінальнымі, цікавымі, вясёлымі музычнымі конкурсамі. Захапілі ўсіх і цікавы конкурс “Ліхтарыкі” ад Дзеда Мароза і Снягуркі са Збуражскай школы, і вясёлыя танцы Пажэжынскай школы, і цікавыя гульні Дзеда Мароза і Снягуркі Арэхаўскай школы, і музычны нумар СШ №2 г. Маларыта. Сярод усіх школ-удзельніц была вызначана тройка лепшых Дзедаў Марозаў і Снягурак: навагоднія госці з Арэхаўскай і Збуражскай сярэдніх школ і другой гарадской школы. Першае ж месца было прысуджана Арэхаўскай СШ. Вясёлы Дзед Мароз, настаўнік фізікі і інфарматыкі Валерый Пятровіч Наўрось, і ветлівая Снягурка, настаўніца беларускай мовы Таццяна Фёдараўна Хоміч, атрымалі права ўдзельнічаць у абласным конкурсе “Ёлка-фэст – 2012”. Праводзіўся ён напрыканцы лістапада ў Цэнтры маладзёжнай творчасці г. Брэста. І на абласным этапе навагоднія героі з Арэхаўскай школы выступілі вельмі добра. Дзеці іх сустрэлі апладысментамі, з задавальненнем усе разам гулялі і танцавалі. Дзеду Марозу і Снягурцы было прыемна адчуваць, што ў іх сапраўды атрымліваецца дарыць іншым радасць.
Людміла ЦЕРАШЧУК,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце ДзУА “Арэхаўская СШ”.
Фота аўтара.

Опубликовано в “ГЧ” 8.12.2012 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий