ТАЛОН ДА ЎРАЧА МОЖНА ЗАКАЗАЦЬ ЗА 10 ДЗЁН

Галоўны ўрач райбальніцы Пётр Селівонік правёў “прамую лінію” з жыхарамі раёна. Прапануем рэпартаж з яе.

Вера Васіль­еў­на Дрозд, г. Маларыта, вул. Кірава, 7:
— Я шмат гадоў пакутую ад хранічнага захворвання. Хацела пацікавіцца, як можна аформіць групу інваліднасці? Справа ў тым, што я не магу хадзіць, а таму дабрацца ў Брэст на камісію для мяне праблема.
— Паважаная Вера Васільеўна, не хвалюйцеся. Вам ехаць нікуды не трэба. Ваш участковы тэрапеўт наведае Вас дома і вырашыць пытанне са шпіталізацыяй у стацыянар. Шпіталізацыя неабходна для правядзення абследавання, якое дапаможа сабраць неабходныя дакументы для накіравання на МРЭК.
Пелагея Міка­лаеўна, маларытчанка:
— Пётр Міхайлавіч, тэлефаную Вам, каб паскардзіцца на тое, што вельмі цяжка ўзяць талон да ўрача-стаматолага. Звярнулася ў рэгістратуру, мне адказалі, што на бліжэйшыя дзесяць дзён талонаў ужо няма.
— Сапраўды, на прыём да ўрача-стаматолага трэба запісвацца загадзя: за 10 дзён наперад. У той жа час з вострым болем урач прыме хворага і без талона. Дарэчы, хачу сказаць, што мы працуем над камп’ютарызацыяй рэгістратуры і, калі работы будуць завершаны, талоны можна будзе заказваць па інтэрнэту.
— У мяне яшчэ адно пытанне.
— Калі ласка.
— На вялікай бальнічнай тэрыторыі няма ніводнай лаўкі, дзе маглі б пася­дзець хворыя, якія ляжаць у бальніцы. Гэта дрэнна. Вы са мною згодны?
— Так, гэтае пытанне мы ўжо абмяркоўвалі. Зараз зіма і, вядома ж, работы па добраўпарадкаванні тэрыторыі спынены. Але вясною лаўкі абавязкова будуць усталяваны.
Людміла, в. Олтуш:
— Скажыце, чаму тэрапеўты ў райбальніцы не хочуць прымаць пацыентаў з Олтуша?
— Вам асабіста адмовіў нехта з тэрапеўтаў?
— Не, але я не раз чула ад знаёмых, што ўрачы ў Маларыце гавораць: звяртайцеся да свайго тэрапеўта.
— У кожнага пацыента ёсць права выбару ўрача. Вы можаце заказаць у рэгістратуры талон і прыехаць на прыём да тэрапеўта. І Вас абавязкова прымуць. А калі адмовяць у прыёме па талону, звяртайцеся да адміністрацыі. У той жа час у вашай вёсцы ёсць амбулаторыя і свой урач-тэрапеўт, ёсць магчымасць зрабіць на месцы любыя аналізы. Таму ёсць сэнс падумаць, ці варта ехаць у Маларыту.
Ганна Міхай­лаўна, г. Маларыта:
— Медыцынская даведка вадзіцелю выдаецца на пэўны тэрмін. Гэты тэрмін рэгламентуе нейкі дакумент ці яго ўстанаўліваюць самі ўрачы?
— Ёсць спецыяльны загад Міністэрства аховы здароўя, што рэгламентуе тэрмін, на які выдаецца даведка. Пры вызначэнні гэтага тэрміну улічваецца вадзіцельская катэгорыя, узрост і наяўнасць пэўных захворванняў, якія могуць абмяжоўваць тэрмін дзеяння даведкі.
Ніна Пятроўна, в. Полікі:
— У райбальніцы, куды я звярнулася, правялі абследаванне і выявілі ў мяне язву страўніка. Нягледзячы на востры боль мяне не накіравалі ў стацыянар, а назначылі амбулаторнае лячэнне. Гэта правільна?
— Язву страўніка можна лячыць і амбулаторна. Але ўлічваючы тое, што Вы жывяце ў аддаленай вёсцы, дзе аказаць дапамогу на месцы няпроста, думаю, Вам лепш будзе пралячыцца ў стацыянары. Пытанне з Вашай шпіталізацыяй будзе вырашана.
Сяргей Івана­віч Міхееў, мала­рытчанін:
— Па просьбе адной з газет я правёў апытанне маларытчан наконт медыцынскага абслугоўвання. Многія адзначылі, што не задаволены такой практыкай, калі ўрачы перанакіроўваюць хворага ад аднаго спецыяліста да другога, нярэдка ўвогуле доўгі час не звяртаюць увагу на пацыента, які ўвайшоў у кабінет.
— Вы не называеце прыклады, а таму я нават і не ведаю, што Вам адказаць. Вядома, мы прыслухаемся да Вашых заўваг, але хацелася б, каб падобныя заўвагі ці прэтэнзіі былі канкрэтнымі.
Сцяпан Сцяпа­навіч Завадскі, г. Маларыта:
— Мне трэба прайсці вадзіцель­скую камісію. Чуў, што на тое, каб абысці ўсіх урачоў, трэба патраціць цэлы тыдзень. Гэта так?
— Хачу Вас супакоіць, абследаванне ўсіх спецыялістаў можна прайсці за адзін-два дні. Вам трэба звярнуцца ў паліклініку, у кабінет нумар 306, дзе выдадуць накіраванні на ўсе аналізы, а таксама кардыяграму і неабходныя абследаванні. Хачу параіць звяртацца да спецыялістаў у другой палове дня, бо ў гэты час у паліклініцы мала пацыентаў, а значыць абследаванне можна прайсці хутчэй.
— І яшчэ хачу пацікавіцца, ці можна ўзяць у нашай паліклініцы накіраванне на кансультацыю ў Брэст?
— Так, можна, трэба звярнуцца да ўрача, які спачатку правядзе абследаванне, з вынікамі якога пацыент і едзе на кансультацыю ў Брэст.
Ганна Аляксе­еўна Сарачук, в. Полікі:
— Мы з мужам хварэем, нам пастаянна патрэбны медыкаменты. Дабірацца ў Ляхаўцы ў амбулаторыю нам цяжка. А як жа выпісаць патрэбныя лекі?
— Праблем ніякіх няма. Раз у тыдзень урач Ляхавецкай амбулаторыі праводзіць прыём на ФАПе ў вёсцы Макраны. Вам трэба патэлефанаваць і выклікаць урача дамоў. Спецыяліст прыедзе і выпіша вам рэцэпт на патрэбныя медыкаменты.
— Дзякуй!
Святлана МАКСІМУК.

Опубликовано в «ГЧ» 12.12.2012 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

ТАЛОН ДА ЎРАЧА МОЖНА ЗАКАЗАЦЬ ЗА 10 ДЗЁН: 3 комментария

  • 05.01.2013 в 10:09 дп
    Permalink

    Как красиво заливает наш глав. врач. Все так красиво и беспроблемно. На самом деле выглядит так; заходишь больной- тебя без талона не примет не один врач, далее зайдёшь с головной болью , а они тебе -эти(квалифицированные) врачи будут лечить ноги. В итоге проведёшь в больнице целый день-ни диагноза, ни лечения . Неужели в Малориту никогда не пришлют нормальных врачей, или сюда отправляют для того чтоб на людях набить руку. А главврач -это вообще …

  • 23.12.2015 в 9:49 дп
    Permalink

    Очень приятно, что Вам понравилось ! Будем стараться работать.

  • 02.02.2016 в 10:44 дп
    Permalink

    Большое спасибо !

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.