Жыццё ў журналістыцы

У кожнага журналіста свае арыенціры, свае тэмы на шляху да душы чытача. Але разам з тым лёгка адгадваецца і сам чалавек, яго лёс, адносіны да справы і людзей, побач з якімі ён жыве і працуе.
Адказнага сакратара рэдакцыі газеты “Голас часу” Ірыну Касцевіч заўжды вызначала свая журналісцкая пазіцыя, неабыякавы погляд на жыццёвыя з’явы, чым і заваяваны чытацкі аўтарытэт. Большую частку свайго жыцця, а дакладней, 30 гадоў, аддала наша калега “раёнцы”, куды прый­шла працаваць адразу пасля заканчэння Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. За вялікі ўклад у развіццё журналістыкі, шматгадовую працу ў інфармацыйнай сферы і ў сувязі з юбілеем Ірына Касцевіч узнагароджана Ганаровай граматай Беларускага Саюза журналістаў. У гэтыя дні віншаванні прымала яна і ад раённага выканаўчага камітэта. Грамату ўручыў намеснік старшыні райвыканкама Вадзім Шпетны (на здымку).
***
Гэтымі днямі прымала віншаванні ў сувязі з юбілейным днём нараджэння і яшчэ адна наша калега – старшы аператар настольна-выдавецкай сістэмы Таццяна Уласюк. За шматгадовую і добрасумленную працу ў друку і ў сувязі з юбілеем старшыня раённага Савета дэпутатаў Пётр Губей узнагародзіў Таццяну Уласюк Падзячным пісьмом райсавета дэпутатаў.
Ніна СВІЦЮК.

Опубликовано в «ГЧ» 9.01.2013 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Жыццё ў журналістыцы: 1 комментарий

  • 16.01.2013 в 10:16 дп
    Permalink

    Ирина и Татьяна, поздравляю Вас, дорогие! Всегда помню. Так держать!

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!