Новы выпуск праекта “БАЦЬКАЎШЧЫНА”

Імкліва наперад ляціць час. Многае змяняецца на вачах. Іншымі становяцца не толькі людзі, але і будынкі, сярод якіх праходзіць наша штодзённае жыццё. У памяці можна вярнуцца ў не кранутыя яшчэ часам мясціны, успомніць дарагія сэрцу моманты шчаслівага дзяцінства і юнацтва. Адчуць настальгію, своеасаблівы подых мінулага, яго лёгкі дотык  дапамагаюць і фотаздымкі, зробленыя шмат гадоў таму. Яны наглядна даюць магчымасць параўнаць тое, што ёсць, з тым, што было.

У сённяшнім выпуску праекта “Бацькаўшчына” мы зноў прапаноўваем чытачам параўнаць тое,  што было,  з тым,  што ёсць.

У райцэнтры па адрасе: вул. Чырвонаармейская, д. 21 цяпер знаходзіцца адміністрацыйны будынак,  які належыць прыходу храма свяціцеля Мікалая Цудатворцы. У ім пасля рамонту, праведзенага на сродкі вернікаў, размяшчаецца іконная лаўка,  царкоўная бібліятэка,  Нядзельная школа.

Па звестках,  якія за­хаваліся, будынак на Чырвонаармейскай,  д.21 (да 1939 года называлася Царкоўнай) быў уведзены ў эксплуатацыю ў 1929 го­дзе на сродкі ўладальніка мяс­цовага ца­гельнага завода Андруш­кевіча. У 1938 го­­дзе частка памяшканняў бы­ла аддадзена пад суд, іншыя – засталіся як жылыя пакоі. Пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны тут размяшчаўся  Дзяржбанк,  народны суд,  Статыстычнае ўпраўленне… У 2005 годзе будынак перададзены  праваслаўнаму прыходу райцэнтра,  а суд пераехаў на Савецкую,  д.112.

Мікалай НАВУМЧЫК.

Фота аўтара.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий