У рэжыме рэальнага часу

ААТ “ААБ Беларусбанк” займае вядучыя пазіцыі на рынку абслугоўвання карпаратыўных кліентаў. Цэнтр банкаўскіх паслуг № 120 займае моцныя пазіцыі ў банкаўскай сістэме. Мае ўстойлівую кліенцкую базу і карыстаецца даверам сярод кліентаў. Укараненне новых банкаўскіх паслуг дазволіць прадаставіць дастойны якасны сервіс нашым кліентам. Важна адпавядаць іх патрабаванням, каб яны ўбачылі ў нашым Цэнтры памочніка для зручнасці і камфорту абслугоўвання. Мы заўсёды вельмі рады бачыць нашых кліентаў у аддзяленні банка, але ўсё ж раскажам пра сістэму “Кліент-Банк”, з дапамогай якой можна кіраваць сваім рахункам, не выходзячы з офіса, у рэжыме рэальнага часу рабіць традыцыйныя банкаўскія аперацыі.
Візіт у банк патрабуе часу, страта якога – недазваляльная раскоша для дзелавых людзей. Сістэма “Кліент-Банк” дае магчымасць значна з’эканоміць час, а таксама знізіць папяровы дакументаабарот з дапамогай арганізацыі комплекснага электроннага абсталявання. Карыстальнікам сістэмы могуць стаць любая арганізацыя, фірма і індывідуальны прадпрымальнік.
Для ўкаранення гэтай сістэмы неабходна мець аўтаматызаванае і тэхнічна ўкамплектаванае рабочае месца. Для суб’ектаў малога прадпрымальніцтва, у якіх няма тэхнічных магчымасцей для ўстаноўкі сістэмы ў сябе ў офісе, прапануем скарыстацца рэжымам мультыкарыстальніцкага рабочага месца сістэмы “Кліент-Банк”, які дазволіць выконваць увесь комплекс аперацый без фінансавых затрат на абсталяванне рабочага месца.
Сістэма “Кліент-Банк” дазволіць рабіць плацяжы ў нацыянальнай і замежнай валютах, атрымліваць інфармацыю пра картатэку дакументаў, неаплачаных у тэрмін; атрымліваць выпіскі па рахунках за любы перыяд часу, а таксама аператыўна на працягу дня атрымліваць інфармацыю пра стан рахункаў па меры руху сродкаў на іх; атрымліваць пратаколы апрацоўкі плацяжоў, інфармацыю пра курсы валют; фарміраваць заяўкі на куплю-продаж і канверсію валюты, паведамленні пра змяненне мэтавага выкарыстання валюты, рэестр размеркавання валюты, заяву на акцэпт, іншыя дакументы ў свабоднай форме, запыты; весці перапіску з банкам; мець доступ да даведніка банкаў, даведніка раздзелаў падатковых плацяжоў.
Пасля заключэння дагавора банк падключыць да сістэмы, абучыць персанал, прадставіць дакументацыю па эксплуатацыі, забяспечыць неабходнае суправаджэнне.
У рабоце з карпаратыўнымі кліентамі банк адаптуе ўвесь спектр сваіх паслуг да патрэб кліентаў. Пры гэтым улічваюцца іх індывідуальныя запыты, ствараюцца ўмовы, якія максімальна садзейнічаюць павышэнню эфектыўнасці працы і ўмацаванню як уласнай базы, так і эканамічнага патэнцыялу краіны ў цэлым.
Цяпер банк прапануе падключэнне сістэмы “Кліент-Банк” з дадатковым пакетам паслуг для кліентаў – юрыдычных асоб і ІП: базіс, перспектыўны, аптымальны, актыўны, прыярытэтны, прэстыж, прэміум, капітал. Кліент можа скарыстацца дадатковымі паслугамі, што прапануе банк, такімі, як прыём наяўных грашовых сродкаў у беларускіх рублях з наступным пералічэннем на рахунак кліента, адкрыты ва ўстанове банка; афармленне чэкавай кніжкі юрыдычнай асобе; адкрыццё бягучага (разліковага), наступных бягучых (разліковых) рахункаў у беларускіх рублях, уключаючы субрахунак, спецыяльны рахунак, што адкрываецца ў адпаведнасці з заканадаўствам; абслугоў­ванне карпаратыўнай банкаў­скай пластыкавай карткі “БелКарт-М” у беларускіх руб­лях на працягу яе дзеяння і іншае.
Падключэнне кліентаў, як зноў прымаемых на абслугоўванне, так і тых, хто знаходзіцца на абслугоўванні ў банку, да пакетаў паслуг праводзіцца на падставе заявы кліента. Абанентная плата па пакету паслуг за першы месяц абслугоўвання па зноў прымаемых на абслугоўванне кліентаў не бярэцца. У абанентную плату па кожнаму пакету паслуг уключаны аперацыі і іх колькасць, указаныя ў пакеце. Пры правядзенні аперацый, не ўключаных у пакет паслуг, узнагароджанне за іх уплачваецца ў адпаведнасці з сапраўдным Зборнікам узнагароджанняў. У выпадку правядзення большай, чым уключана ў пакет паслуг, колькасці аперацый (у тым ліку пераводаў), узнагаро­джанне за выкананне наступных аперацый уплачваецца ў памерах, устаноўленых гэтым Зборнікам.
Пры неабходнасці (па заяве кліента ў вольнай форме) па аднаму пакету можа абслугоўвацца некалькі рахункаў кліента ў беларускіх рублях, адкрытых у адной установе банка. У гэтым выпадку:
— састаў пакета паслуг (па пераліку аперацый, якія ўваходзяць у яго, і іх колькасці) не мяняецца;
— абанентная плата ўно­сіцца кліентам за адзін пакет паслуг (незалежна ад колькасці рахункаў кліента, абслугоўваемых па гэтаму пакету паслуг);
— факт абслугоўвання некалькіх рахункаў кліента па аднаму пакету паслуг адзначаецца ў Фінансавых умовах абслугоўвання ўсіх рахункаў кліента, якія абслугоўваюцца па адпаведнаму пакету паслуг;
— дадатковая плата за адкрыццё кожнага з наступных рахункаў кліента, абслугоўваемых па аднаму пакету паслуг, не бярэцца, а лічыцца ўключанай у абанентную плату па адпаведнаму пакету паслуг.
Калі завяршаецца адзін месяц з дня падключэння да пакета паслуг, кліент можа падаць заяву ў вольнай форме на падключэнне да другога пакета. Плата бярэцца ў поўным аб’ёме, незалежна ад фактычна выкарыстаных кліентам колькасці і саставу аперацый, прадугледжаных пакетам, за выключэннем месяцаў, у якіх аперацыі па залічэнню альбо спісанню грашовых сродкаў па рахунках кліента адсутнічалі альбо ўяўлялі сабой толькі аперацыі па ўплаце ўзнагароджання ці кампенсацыі расходаў банку, а таксама ўплату банкам працэнтаў за карыстанне грашовымі сродкамі, што знаходзяцца на рахунку.
Цяпер на рынку банкаўскіх паслуг стаіць задача стварэння эфектыўнай сістэмы ўпраўлення прадастаўлення банкаўскіх прадуктаў і паслуг. Нам важна прапанаваць кліентам высокі ўзровень абслугоўвання.
Наталля ХАРС,
вядучы спецыяліст сектара продажу аддзела карпаратыўнага бізнесу.
НА ЗДЫМКУ: Наталля ХАРС.
Фота Ніна СВІЦЮК.

Опубликовано в «ГЧ» 15.12.2012 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!