Мясцовы палац здароўя

Услед за адноўленай школай з’явілася прыбудова да яе – новая спартыўная зала. Ад светлага ансамбля будынкаў пасвятлела вуліца. Вучні школы і дарослае насельніцтва вёскі атрымалі магчымасць умацоўваць здароўе. Вечарамі па панядзелках, серадах, чацвяргах працуюць секцыі па валейболу, тэнісу, лёгкай атлетыцы. Асабліва зімой, калі ў вяскоўцаў менш клопатаў па гаспадарцы, як расказваў настаўнік фізкультуры Аляксандр Стасюк, тут разгараліся спартыўныя баталіі. Такім чынам, фізкультурным і спартыўным абслугоўваннем ахоплены не толькі ўсе 85 вучняў школы, але і дарослыя, хто жадае весці здаровы лад жыцця. На нядаўнім раённым турніры па валейболу памяці Вольгі Абрамук дарапеевіцкія валейбалісткі занялі трэцяе месца,  мужчынская каманда па валейболу ў чэмпіянаце раёна заваявала такое ж. Фотаздымкі 10 лепшых спартсменаў школы змешчаны на Дошцы гонару. Несумненна, што развіваць ім спартыўныя здольнасці дапамагае зала з нядрэнным арсеналам абсталявання і ўмовамі. Нядаўна тут прайшла сяброўская сустрэча па валейболу старшакласнікаў школы і каманды кіраўнікоў аддзелаў і ўпраўленняў райвыканкама, створанай летась па ініцыятыве намесніка старшыні райвыканкама Вадзіма Шпетнага. У хо­дзе такіх гульняў раённыя кіраўнікі цікавяцца і станам школьных спартзалаў. Дарапеевіц­кую яны аца­нілі як адну з лепшых у раёне.
НА ЗДЫМКАХ: спартыўная зала ў Дарапеевічах.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!