Жамчужыны прыроды Маларытчыны

Маларытчына ў многіх адносінах – край унікальны. У якасці доказу можна прывесці адну акалічнасць: у раёне ёсць не адна прыродная тэрыторыя, якая мае статус асоба ахоўваемай. Іх вывучэннем займаюцца не толькі вучоныя і эколагі Брэстчыны.
Нядаўна мне ў рукі трапіла брашура “Жамчужыны прыроды Маларытчыны”. Яна выдадзена па заказу дзяржаўнай навуковай установы “Палескі аграрна-экалагічны інстытут Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”. Сярод аўтараў – наш зямляк Мікалай Міхальчук.
У выданні, якое адрасавана выкладчыкам і студэнтам ВНУ, настаўнікам геаграфіі і біялогіі, спецыялістам устаноў аховы прыроды і лясной гаспадаркі, прадстаўлены вынікі шматгадовых даследаванняў пра прыродныя асаблівасці і адметнасці дзвюх тэрыторый Маларыцкага раёна, якія асоба ахоўваюцца. Гэта – дзяржаўны біялагічны заказнік “Лукава” (створаны ў 1994г., плошча – 1523 га) і мясцовы батанічны помнік прыроды “Высокае” (створаны ў 2009г., плошча – 5,61 га). Іх узнікненне прадыктавана неабходнасцю гарантаванага захавання каштоўных і нават унікальных фларыстычных аб’ектаў і комплексаў. Напрыклад, на тэрыторыі помніка прыроды “Высокае” сустракаецца 6 відаў раслін, якія занесены ў Чырвоную кнігу РБ, і тыя, якім патрабуецца прафілактычная ахова.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: брашура “Жамчужыны прыроды Маларытчыны”.
Фота аўтара.

Опубликовано в “ГЧ” 23.01.2013 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий