Пад музыку Вівальдзі…

Каток, што ў спартыў­ным комплексе “Жамчужына”, стаў любімым месцам адпачынку маларытчан. Зіма, марозец, свежае паветра. Чым не перавагі для свайго здароўя над камп’ютарам, тэлевізарам. Вось і ідуць на лядовую пляцоўку дарослыя і дзеці. Прыходзяць і сем’ямі. Асабліва шматлюдна тут у выхадныя – каток наведваюць да 200 чалавек. У будзённыя дні, як расказалі работнікі “Жамчужыны”, – менш, каля 80 чалавек. Цікава, з карысцю, весела правесці час – ёсць тут усё для гэтага. Вечарам – асвятленне, цудоўная музыка. Калі няма сваіх канькоў – калі ласка, бяры напракат. Тут ёсць больш за 50 пар іх ад 30-га і да 46-га памераў. Каток працуе з 10.00 да 22.00. Прыходзь, каму калі зручна. З пачатку гэтага сезона ад паслуг катка выручана ўжо больш за 20 мільёнаў рублёў.
А самае галоўнае ў тым, што лядовая пляцоўка дорыць настрой і бадзёрасць, якія ні з чым не параўнаць.
Ніна СВІЦЮК.
Алег КРЭМЯНЕЎСКІ (фота).

Опубликовано в «ГЧ» 30.01.2013 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!