Камунальная краіна

“У апошні час ужо амаль ніхто не вядзе размову пра ўстаноўку прыбораў уліку вады. Хіба ва ўсіх кватэрах і дамах яны ўстаноўлены? Колькі каштуюць вада і каналізацыя згодна з новымі тарыфамі, якія ўведзены ў нашай краіне з новага года?
Леанід Лук’янавіч, г. Маларыта”.

Адказвае начальнік абаненцкага аддзела КУШВП ЖКГ “Маларыцкая ЖКГ” Таццяна Касьянюк:
— 98% дамоў і кватэр у раёне абсталяваны прыборамі ўліку вады.
Як вядома, з 1 студзеня г.г. у нашай краіне дзейнічаюць новыя тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі, якія забяспечваюць поўнае пакрыццё эканамічна абгрунтаваных затрат на іх аказанне. Новыя тарыфы ўведзены ў адпаведнасці з пастановай Савета Мінстраў нашай краіны і сёння яны 4550 рублёў за 1 кубаметр халоднай вады і 3350 рублёў за кубаметр каналізацыйных сцёкаў. Але для грамадзян, якія жывуць у добраўпарадкаваных дамах або кватэрах з устаноўленымі прыборамі ўліку вады, ліміт у 140 літраў у суткі аплачваецца, як і раней, па 1450 рублёў за 1 кубаметр. Калі спажывец жыве ў прыватным сектары, а яго кватэра ці дом не маюць каналізацыі, гэта лічба складае 900 рублёў. Тарыф на ваду, спажытую звыш ліміту,роўны адпаведна 7900 і 4550 рублёў за кубаметр.
Вышэйназваныя тарыфы тычацца толькі тых абанентаў, якія зарэгістраваны па месцы жыхарства пастаянна. Грамадзяне з часовай рэгістрацыяй плацяць за спажытую ваду па сабекошту.
Калі ў доме або кватэры няма прыбора ўліку вады, выдаткі за ваду складаюць 63670 рублёў з чалавека ў месяц. Пры разліках па лічыльніку спажывец плаціць у сярэднім у 10 разоў менш. Таму калі ў вашым доме ці кватэры пакуль няма прыбора ўліку вады, але вы хочаце яго ўстанавіць, звяртайцеся ў камунальную службу.

Опубликовано в «ГЧ» 6.02.2013 г. 

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!