Маёр стратэгічнага прызначэння
Падарожжа ў мінулае. Аўтарскі праект Мікалая Навумчыка.
Маёр стратэгічнага прызначэння
17 снежня 1959г. Пастановай Савета Міністраў СССР быў створаны новы від войск – ракетныя войскі стратэгічнага назначэння. У сакавіку 1961г. на базе 19-ага армейскага палка сфарміраваны 44-ы ракетны Чырвонасцяжны ордэна Суворава ІІ ступені полк (усяго ў Савецкім Саюзе іх на той час было 20), які складаўся з ракетнага палка (вайсковая часць № 89503) і рамонтна-тэхнічнай базы № 1468 (вайсковая часць № 55165). Штатная яго структура – два дывізіёны, у кожны з якіх уваходзіла 4 стартавыя батарэі. Быў яшчэ і ракетны за¬правачны дывізіён, штаб якога першапачаткова размяшчаўся ў Кобрыне.
З першага дня заснавання часці ў названым дывізіёне нёс службу Генадзь Максімавіч Антонаў. Ён спачатку (красавік 1961г.) быў старшым тэхнікам па наводцы ракет, затым (красавік 1963г.) – камандзірам геадэзічнага ўзвода батарэі баявога забеспячэння, потым (з ліпеня 1967г.) – выконваў абавязкі памочніка начальніка аддзела падрыхтоўкі дадзеных, а ў лістападзе 1971 г. назначаны на пасаду начальніка астранома-геадэзічнай службы палка. За 21 год бездакорнай службы Генадзь Антонаў стаў высакакласным спецыялістам і здолеў атрымаць вышэйшую кваліфікацыю – “Майстар-ракетчык”. Акрамя таго, у яго і 1-ы спартыўны разрад.
Па словах Генадзя Максімавіча, у перыяд станаўлення палка ніякай тэхнікі не было. Асабовы склад часці навучалі ўсяму інструктары з іншых месцаў, выкарыстоўваючы толькі нагляднасць: плакаты, фотаздымкі, схемы. Першы год службы (1961) быў цяжкім ва ўсіх адносінах, бо з адначасовым фарміраваннем ракетнай базы ішло будаўніцтва стартава-пускавых пляцовак, ангараў для тэхнікі, падземных шляхоў, сховішчаў. Усё ўзводзілася паскоранымі тэмпамі. Таксама вялося будаўніцтва казармаў. Для афіцэрскага саставу жыллё ўзводзілася на тэрыторыі комплексу і ваеннага гарадка ў Маларыце на вуліцы Лермантава. Там тады была пустэча. 31 снежня 1961 г. полк заступіў на першае баявое дзяжурства. Аб’ект быў засакрэчаны і добра ахоў¬ваўся, уваход – толькі па пропусках, чужыя людзі туды трапіць не маглі. Усё таму, што ў лесе бліз Замшан знаходзілася смертаносная зброя вялікай разбуральнай сілы. З 2300 ракет сярэдняй дальнасці палёту з тэрмаядзерным зарадам, што былі ў СССР, 20 знаходзілася тут, на Маларытчыне.
Ракетны комплекс БРСД Р-12 – першы комплекс стратэгічнага прызначэння. Цікава тое, напрыклад, што дальнасць палёту ракеты складала 2100-2280 км, яе даўжыня была 21,1м, дыяметр – 1,65м, стартавая вага – 41,74 тон, вага паліва (керасін+азотная кіслата) – 37 тон. Магутнасць кожнай Р-12 — 1 мегатона (100 тысяч тон) у трацілавым эквіваленце. Больш таго, плошча паражэння адной ракеты – 100 кв.км. Р-12 запускалася з наземных пускавых збудаванняў (сталоў), куды яна ўстанаўлівалася перад стартам. Пасля правядзення заправачных аперацый і прыцэльвання ракета была падрыхтавана да пуску. Агульны перадстартавы час займаў амаль 3 гадзіны. 44 полк не быў пераўзброены на мабільныя комплексы, бо ў 1989г. яго расфарміравалі ў сувязі з выкананнем умоў дагавора згодна з пагадненнем РСМД. Апошняя ракета, дарэчы, была знішчана 23 мая 1990 г. на 975-й базе ліквідацыі ракет “Лясная”, што пад Баранавічамі. На месцы ракетнай часці спачатку размяшчаўся асобны дэсантны батальён, затым – полк сувязі. У 1995г. тэрыторыю былога палка пакінуў апошні ваеннаслужачы…
Мікалай Навумчык.
Спасибо за то, что не забываете ветеранов… Уважаемый Николай, если есть такая возможность сообщить кто был на этой должности до 1971 года? «а ў лістападзе 1971 г. назначаны на пасаду начальніка астранома-геадэзічнай службы палка». Дело в том, что мой отец служил в этом полку… и в этой службе, но в 1971 или 1972 он уволился.
С уважением Леонид