Вайна з гістарычнай памяццю: думкі маларытчан

Памяць, памянуць, помнік… А яшчэ ў нашай мове ёсць слова памятаць. Значэння ў іх рознае, але корань ‒ агульны. Ён мае значэнне “думаць, разважаць аб мінулым”.

Даўно скончылася Вялікая Айчынная вайна. А памяць дагэтуль пра яе жывая. Быццам вартавыя перамогі, памяць захоўваюць ваенныя помнікі ў бронзе, граніце і мармуры. Хто б мог падумаць, што ў сучасным свеце, калі большасць дзяржаў разам вядзе барацьбу з нацыяналізмам, экстрэмізмам і тэрарызмам, у Еўропы пачнецца неаб’яўленая вайна – вайна з гісторыяй, з гістарычнай памяццю, з помнікамі загінулым савецкім войнам падчас Другой сусветнай вайны. Помнікі можна знішчыць, а вось праўдзівая гісторыя ўсё ж такі застанецца. Яна не паддаецца забыццю. Гісторыю нельга ні выкрасліць, ці перапісаць па жаданні кагосьці.

Што думаюць на гэты конт Маларытчане? Чытайце меркаванні.

Яўгенія Наўрасюк, метадыст Маларыцкага раённага метадычнага цэнтра культурна-асветніцкай работы:

‒ Адна з найважнейшых якасцей, якая заўсёды адрознівала чалавека ад жывёл, несумненна, лічыцца памяць. Гістарычная памяць ‒ паняцце калектыўнае, кроўна-жыццёвая аснова, на якой трымаецца кожны з нас. Мінулае для чалавека ‒ найважнейшая крыніца для фарміравання ўласнай свядомасці, светапогляду і вызначэння асабістага месца ў грамадстве і навакольным свеце. Толькі ведаючы гісторыю развіцця свайго народа, людзі здольныя вызначыць, што будзе карысным і для іх, і для грамадства ў будучыні. Губляючы памяць, чалавек губляе і арыентацыю ў часе і ў асяроддзі, у якім пражывае. Таксама разбураюцца і перарываюцца сацыяльныя сувязі. Нездарма Якуб Колас пісаў: “Толькі на ўласных каранях дае дрэва багаты плод”. Калі ж у чалавека ворагі адымаюць памяць, ён проста становіцца бяздумнай істотай. Да якіх негатыўных наступстваў  прыводзіць ігнараванне гістарычнай памяццю, мы можам бачыць  на прыкладзе суседніх краін.

Між іншым, цяпер на тэрыторыі Маларытчыны налічваецца 62 воінскіх захаванняў, з іх – 52 брацкіх магіл, 1 вайсковыя могілкі, 9 індывідуальных магіл. У іх пахавана 5523 чалавекі, 3674 з гэтага ліку – невядомыя. Маларыцкая зямля стала апошнім прытулкам для 538 ваеннаслужачых, 201 удзельніка супраціўлення і 4657 ахвяр вайны. Усё гэта не толькі нагадвае пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны, бязмерную мужнасць і доблесць савецкіх воінаў і партызан, шматлікія ахвяры, герояў Другой сусветнай вайны.  Гэта яшчэ дапамагае нам адчуць слова “памяць”, зразумець яго  глыбінны сэнс.

Соф’я Якубчык, старшыня раённага савета ветэранаў педагагічнай працы:

‒Сапраўды, у апошні час у свеце як бы ўсё стала з ног на галаву. Берагчы, цаніць і паважаць памяць пра тых, хто змагаўся за Радзіму ‒ наш грамадзянскі абавязак і чалавечы доўг. Гэта наша гісторыя, якую неабходна захоўваць для нашчадкаў. Ды, зрэшты, гэта трэба не мёртвым, а жывым.

Дзякуючы тым, хто ачысціў Беларусь і краіны Еўропы ад фашысцкай нечысці, мы цяпер жывём у незалежнай краіне, самі будуем сваё жыццё: радуемся  поспехам і дасягненням, прыгожым гарадам і вёскам, чыстым, утульным  і дагледжаным вуліцам, якія носяць  імёны герояў  мінулай вайны. У адрозненні ад многіх  на Захадзе, мы ўмеем захоўваць гістарычную памяць, зберагаць яе. Беларусь, сапраўды, краіна помнікаў і мемарыялаў.  Маларытчына ў гэтым – не выключэнне! На тэрыторыі раёна, якая паліта крывёю воінаў, яны на кожным кроку. Помнікі і мемарыялы ‒  святыя месцы. Да іх прыходзяць людзі, каб  пакланіцца, аддаць даніну павагі, чалавечай любові. І памятаць, якім коштам заваявана Перамога ў Вялікай Айчыннай вайне.

Аднак сёння мы сутыкнуліся з негатыўнымі такімі праявамі, якія не з’яўляюцца сумяшчальнымі з чалавечнасцю, міласэрнасцю і гуманізмам. Прыклад таму – Украіна, дзе адбываецца падзеі, якія можна назваць як дзікунства, варварства, вандалізм. Хочацца плакаць, крычаць, заклікаць да розуму тых, хто распачаў адраджэнне нацызму і фашызму ў сваіх краінах: “Людзі, што ж робіце? Адумайцеся! Вас нічому не навучыла Другая сусветная вайна?”  Аднак ці пачуюць, ці прыслухаюцца.  Лепш вучыцца на памылках чужых, а не на ўласных. Знос помнікаў пры падтрымцы дзяржавы ў некаторых краінах Еўропы набыў, на жаль, тыповы характар. Такую з’яву смела можна назваць новым фашызмам, расізмам. Варта задумацца: ці не прывядзе такая палітыкаў улады да непапраўнага: да краху, да крывавых падзей, смерці людзей. Варта ўсё сур’ёзна і грунтоўна абдумаць, узважыць, асэнсаваць, каб не згубіць чалавечнасці, міласэрнасці і цвярозы розум. Толькі ад нас залежыць, як будуць заўтра жыць нашы дзеці, унукі, праўнукі.

Згодна, што вайна супраць гістарычнай памяцці заўсёды бессэнсоўная, шкодная. Яна ў любым выпадку будзе  пройгрышнай і безвыніковай.

Мікалай  НАВУМЧЫК.

На здымках: Яўгенія Наўрасюк і Соф’я Якубчык.

Фота аўтара.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий