Забыццю непадуладна

Нам вельмі важна захаваць праўду аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны, якая пакінула беларускаму народу цяжкую спадчыну-памяць аб страшнай трагедыі людзей, якія сталі сведкамі і ахвярамі жахлівых злачынстваў фашызму. Гэтаму спрыяюць розныя мерапрыемствы, якія праводзяцца на Маларытчыне. 29 красавіка прайшло адно з іх. На базе СШ №2 Маларыты адбылася дыялогавая пляцоўка “Забыццю не належыць” з удзелам старшакласнікаў устаноў адукацыі горада.

Арганізатарамі дыялогавай пляцоўкі сталі аддзел па адукацыі райвыканкама і пракуратура Маларыцкага раёна. У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік начальніка Маларыцкага раённага аддзела Следчага камітэта Дзмітрый Струнец,  памочнік пракурора Маларыцкага раёна  Вольга Бурштын,  першы сакратар раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “БРСМ” Анатоль  Панасюк, старшыня савета ветэранаў педагагічнай працы Соф’я Якубчык,  благачынны Маларыцкай царкоўнай акругі протаіерэй Віктар Паляціла.

 

Чаму важна і неабходна ведаць і памятаць мінулае сваёй краіны? Памяць пра вайну: фармальнасць ці маральны абавязак кожнага? Ці трэба захоўваць “вечную памяць” пра герояў вайны? Да чаго можа прывесці  страта памяці пра  падзеі Вялікай Айчыннай вайны? У чым праявіўся генацыд беларускага народа падчас Другой сусветнай вайны? На гэтыя і іншыя пытанні прагучалі грунтоўныя  адказы падчас мерапрыемства.

Памочнік пракурора Маларыцкага раёна Вольга Бурштын азнаёміла прысутных з інфармацыйным матэрыялам аб расследаванні Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь крымінальнай справы па фактах здзяйснення нацысцкімі злачынцамі і іх саўдзельнікамі генацыду беларускага народа, якая была ўзбуджана ў 2021 годзе і ў цяперашні час расследуецца. Падчас дыялогавай пляцоўкі таксама адбылося абмеркаванне пытанняў неабходнасці захавання гістарычнай памяці, грамадзянска-патрыятычнага выхавання моладзі.

 

 

Памяць пра вайну заклікае да адказнасці за мір на Зямлі. Беларусь памятае і шануе подзвіг салдат той страшнай і  крывавай вайны, подзвіг партызан і падпольшчыкаў, якія цаною ўласнага жыцця кавалі Перамогу. Нельга не пагадзіцца з думкаю, што толькі тыя па-сапраўднаму мёртвыя, пра каго ўжо зусім забыліся. Але гэта не пра нас, не пра нашу краіну! У Беларусі ніхто не забыты і нішто не забыта.

Мікалай  НАВУМЧЫК.

Фота аўтара.

Поделиться:
  •  
  • 2
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий