Узнагароды спецыялістам за плённую і дабрасумленую працу
Маларыцкі раённы выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:
Узнагародзіць Граматай Маларыцкага раённага выканаўчага камітэта:
– Ларысу Уладзіміраўну Голуб, загадчыка Пажэжынскага сельскага Дома культуры дзяржаўнай установы культуры «Маларыцкі раённы цэнтр культуры», за шматгадовую добрасумленную працу, значны асабісты ўклад у развіццё культуры Маларыцкага раёна і ў сувязі з 55-годдзем з дня нараджэння;
– Людмілу Іванаўну Сцепанюк, паштальёна 4 разраду аддзялення паштовай сувязі Дарапеевічы Брэсцкага рэгіянальнага вузла паштовай сувязі Брэсцкага філіяла рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Белпошта», за добрасумленную працу, адказнасць, прафесіяналізм, асабісты ўклад у развіццё прадпрыемства і ў сувязі з прафесійным святам – Днём работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі.