Не старэюць душой ветэраны

У Палацы культуры прафсаюзаў (г.Мінск) прайшоў XVI рэспубліканскі фестываль народнай творчасці ветэранскіх калектываў “Не старэюць душой ветэраны”. Ён быў арганізаваны Міністэрствам культуры, федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі, Беларускім грамадскім аб’яднаннем ветэранаў. У мерапрыемстве прыняло ўдзел больш за дзвесце таленавітых былых работнікаў прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў, якія і цяпер жывуць творчасцю.

Годна наш раён на гэтым рэспубліканскім фестывалі прадставіў  народны хор ветэранаў працы Маларыцкага ГДК (кіраўнік Галіна Бягеза), які выканаў песню Булата Акуджавы “Нам патрэбна адна Перамога” з кінафільма “Беларускі вакзал”. Калектыў у скла­дзе Людмілы Чуль,  Віктара Чуля, Валянціны Віславус, Лідзіі Шыян, Валянціны Шэхтман,  Алёны Сцепанюк, Вольгі Макарук,  Евы Дамарацкай,  Веры Стырнік,  Ганны Самасюк, Марыі Дземянюк, Алёны Зайцавай, Любо­ві Дацык, Валянціны Кала­ціла, Анатоля Дамарацкага і акампаніятараў Вік­тара Галавея і Вольгі Струнец традыцыйна прадэман­страваў высокае выка­нальніцкае майстэрства і па выніках творчага спаборніцтва быў адзначаны дыпломам лаўрэата. Між   іншым,  дыплом такой жа вартасці  народны хор ветэранаў працы атрымаў і ў 2018 годзе на ХІV рэспубліканскім фестывалі народнай твор­часці ветэранскіх калек­тываў “Не старэюць душой ветэраны”.

Народны хор ветэранаў працы ГДК – адзін з самых старэйшых па часе стварэння творчых сама­дзейных калектываў Маларытчыны. Сваю дзейнасць ён пачаў у красавіку 1987 года. Нязменным мас­тацкім кіраўніком,  ідэйным натхняльнікам,  рэжысёрам і сцэнарыстам песеннага  калектыву з моманту яго стварэння з’яўляецца Галіна Бягеза. За час свайго існавання народны хор ветэранаў працы ўжо дванаццаць разоў пацвердзіў высокае званне “Народны”.

Народны хор ветэра­наў працы – пастаян­ны ўдзельнік мерапрыем­стваў, якія праводзяцца на Маларытчыне. Апошняе таму пацвярджэнне – канцэртная праграма “Перамога! Слаўная Перамога! Ты ў сорак пятым да нас прыйшла!”, якую калектыў прадставіў 9 мая ў гарадскім парку. Выступленне, як заўсёды, атрымалася яркім, эмацыянальным  і прайшло на “біс”.

Мікалай  НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  • 4
  • 4
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий