Спаборнічалі «Матросы» і «Падводнікі»

У яслі-садзе №5 г.Маларыты прайшла дэкада патрыятычна-выхаваўчай работы “”Мы памятаем! Мы ганарымся!”, прымеркаваная  да Дня Перамогі і Года гістарычнай памяці. Было запланавана і праведзена шмат цікавых і пазнавальных мерапрыемстваў.  Выхаванцы старэйшых груп, напрыклад,  усклалі кветкі да помніка, што знаходзіцца ў скверы райцэнтра на вуліцы Савецкай (разгалінаванне дарог на Олтуш і Збураж), наведалі  гістарычны музей “Патрыёт” СШ № 2 райцэнтра, падрыхтавалі святочны канцэрт для бацькоў.

 

Аднак самым доўгачаканым для выхаванцаў старэйшых груп стала правядзенне спартыўнага свята “Нашы спартыўныя перамогі  – Перамозе!”, якое  было арга­нізавана сумесна  са старшынёй Маларыцкай раённай арганізацыі РДГА “Беларускае рэспубліканскае таварыства ратавання на водах” Наталляй Сезік і інспектарам Маларыцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Ганнай Заяц. Перад пачаткам спаборніцтва  дзяўчынкі і хлопчыкі прачыталі  вершы пра Перамогу, успомнілі правілы бяспекі ў рамках правядзення акцыі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях “Не пакідайце дзяцей адных!”, якая прымеркавана да Міжнароднага дня сям’і і Дня абароны дзяцей,   і накіраваліся ў басейн  дашкольнай установы адукацыі.

Пасля прывітання каманд “Матросы” і “Падводнікі” і музычнай размінкі ў ва­дзе пачаліся  спартыўныя  спаборніцтвы. З азартам  каманды змагаліся за права называцца мацнейшай. Каб атрымаць гэтае ганаровае званне, трэба было паспяхова  пераадолець такія конкурсныя выпрабаванні, як “Снарады да бою рыхтуй!”, “Асцярожна: міны!”, “Трапны снайпер”, “Паранены баец”, “Узяцце крэпасці”,  “Збяры слова Перамога”, “Зорачкі”. Ва ўпартай і напружанай барацьбе перамагла… дружба. Усе ўдзельнікі  спартыўнага свята атрымалі  ўзнагароды.

Завяршылася мерапрыемства  фотасесіяй.

Мікалай  НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  • 2
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий