Размова са святарамі

Сям’я, як асноўны элемент грамадства, з’яўляецца захавальніцай культуры і гістарычнай пераемнасці пакаленняў, фактарам стабільнасці і развіцця грамадства і дзяржавы. Дзякуючы сям’і, мацнее і развіваецца дзяржава, расце дабрабыт народа.

У кожнай сям’і ёсць свае падзеі, даты, імёны людзей, памяць пра якіх перадаецца з пакалення ў пакаленне. Гэтыя людзі ўнеслі ўклад не толькі ў дабрабыт і фарміраванне традыцый свайго роду, але і пэўны ўклад у гісторыю свайго населенага пункта, краю, краіны. Вывучаючы гісторыю сям’і, мы можам знайсці тую ці іншую сувязь паміж лёсамі папярэдніх пакаленняў і гістарычнымі падзеямі, растлумачыць і зразумець тыя ці іншыя ўчынкі сваіх родных. Аб усім гэтым якраз і вялася зацікаўленая і шчырая размова падчас адзінага ўрока “Лёс маёй сям’і ў гісторыі маёй краіны”, які прайшоў ва ўстановах адукацыі.

На яго былі запрошаны святары Маларыцкай царкоўнай акру­гі. Так,  у раённую гім­назію на сустрэчу са старшакласнікамі прыйшоў настаяцель храма Свяціцеля Міка­лая Цудатворцы райцэнтра протаіерэй Вік­тар Паляціла, у СШ №1 – клірык храма іерэй Сяргей Раманко,  СШ №2 – клірык храма протаіерэй Сергій Струнец,  у Ляхавецкі д/с-СШ – настаяцель храма  Нараджэння Прасвятой Багародзіцы протаіерэй Віталь Равінскі, у Олтушскую СШ – настаяцель храма Праабражэння Гасподняга протаіерэй Уладзімір Стрэха, у Вялікарыцкую СШ – настаяцель храма прарока Ільі протаіерэй Анатоль Тарасевіч, у Макранскую СШ – настаяцель храма Нараджэння Прасвятой Багародзіцы іерэй Сергій Капанька, у Замшанскую БШ – настаяцель храма Свяціцеля Мікалая Цуда­творцы протаіерэй Аляксей Ерам­ко,  у Радзежскую СШ – настаяцель храма ве­лікамучаніцы Параскевы Пятніцы аг. Арэхава про­таіерэй Анатоль Дударчук,  у Мельніцкую БШ і Хаціслаўскую СШ – настаяцель храма Праабражэння Гасподняга аг.Хаціслаў протаіерэй Пётр Пяшко, у Лукаўскую СШ – настаяцель храма Лукаўскай іконы Божай Маці іерэй Сергій Бірук-Русу, у Збуражскую СШ – настаяцель храма Пакровы Божай Маці протаіерэй Аляксей Ерамко, у Гвозніцкую СШ-сад – настаяцель храма Успення Прасвятой Багародзіцы протаіерэй Генадзь Шапялевіч.

Падчас духоўных гутарак святары таксама абмяркоўвалі са школь­нікамі пытанні,  якія тычацца тэмы сям’і,  мараль­насці і здаровага ладу жыцця,  вялі размову аб сэнсе жыцця,  яго пошуку і цяжкасцях, звязаных з гэтым пошукам.

Падчас адзінага ўрока акцэнт быў зроблены на тое, што ў сям’і не толькі пачынаецца жыццё чалавека. Тут закладваецца фарміраванне яго як грамадзяніна. Сям’я – гэта крыніца любові, павагі, прыязнасці і пры­хільнасці, тое, на чым будуецца любое цыві­лі­заванае грамадства, без чаго не можа існаваць чалавек.

У завяршэнні адзіна­га ўрока святары адка­залі на пытанні старша­класнікаў.

Мікалай НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  •  
  • 2
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий