Лікбез ад “Белаграпрамбанка”

З 16 па 21 сакавіка у школах раёна ААТ “Бел­аграпрамбанк” правёў тыдзень фінансавай адукаванасці школь­нікаў. Гэты тыдзень быў прысвечаны Міжнарод­наму дню фінансаў дзяцей і моладзі.
Работнікі банка рас­казвалі школьнікам, што такое фінансавая адукаванасць, а таксама аб тым, якія паслугі сёння “Белаграпрамбанк” можа прапанаваць менавіта дзецям і моладзі. Сярод такіх паслуг рэкламная акцыя “Расці вялікі!”. Гэта накапляльны ўклад, які могуць адкрыць бацькі дзіцяці альбо бабулі ці дзядулі.
Цікава было паслухаць і аб банкаўскіх плацёжных картках для дзяцей і падлеткаў ад 6 да 18 гадоў. Гэта спецыяльныя карткі, адметныя для хлопчыкаў і дзяўчынак. Да 14 гадоў такія карткі выпускаюцца да бягучага рахунку яго законных прадстаўнікоў (бацькоў і інш.), а з 14 – картка можа выпускацца да бягучага рахунку самога падлетка. Асаблівасць гэтых картак у тым, што бацькі маюць магчымасць кантраляваць расходаванне сродкаў дзіцём.
Анастасія Пархамук.
На здымку: у час мерапрыемства.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 27.03.2013 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.