Дапамогі па цяжарнасці і родах

З 1 студзеня 2013 года ўступіў у сілу новы Закон “Аб дзяржаўных дапамогах сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей”. Ён даў магчымасць удасканаліць і парадак забеспячэння дапамогамі па цяжарнасці і родах.
Згодна з арт. 9 новага Закона жанчынам, якія працуюць па працоўных дагаворах, на падставе членства ў юрыдычных асобах любых арганізацыйна-прававых форм, павялічаны з 2 да 6 месяцаў працягласць перыяду, за які вызначаецца сярэднядзённы заробак для налічэння дапамогі па цяжарнасці і родах. Пры гэтым яна назначаецца за каляндарныя дні таго перыяду, які засведчаны лістом непрацаздольнасці. Максімальны памер дапамогі за кожны каляндарны месяц складае трохразовую велічыню сярэдняй заработнай платы ў рэспубліцы за месяц, што папярэднічаў месяцу, калі жанчына пайшла ў водпуск па цяжарнасці і родах. Памер дапамогі не змяніўся. За кожны каляндарны дзень перыяду, засведчанага лістом непрацаздольнасці, ён складае 100% сярэдня­дзённага заробку.
Дапамога жанчынам, якія працуюць, вылічваецца з сярэднядзённага заробку за 6 каляндарных месяцаў работы, што папярэднічалі месяцу, калі ўзнікла права на дапамогу, у плацельшчыка абавязковых стра­хавых узносаў, які назначае дапамогу. Жанчынам, за якіх абавязковыя страхавыя ўзносы на сацыяльнае страхаванне ўплачваліся менш чым за 6 месяцаў да таго, калі яны пайшлі ў водпуск па цяжарнасці і родах, дапамога назначаецца і выплачваецца ў мінімальным памеры – 50% бюджэту пражытачнага мінімуму адносна кожнага месяца водпуску па цяжарнасці і родах.
Павялічаны максімальны памер дапамогі, які знаходзіцца ў прамой залежнасці ад памеру ўплачаных абавязковых страхавых узносаў, жанчынам – індывідуальным прадпрымальнікам і іншым асобам, што абавязковыя страхавыя ўзносы ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва ўплачваюць самастойна, а таксама тым, хто працуе па грамадзянска-прававому дагавору, прадметам якога з’яўляюцца аказанне паслуг, выкананне работ і стварэнне аб’ектаў інтэлектуальнай уласнасці (з 70% да 100% ад сумы абавязковых страхавых узносаў).
Парадак уключэння ў заробак для вылічэння дапамогі па цяжарнасці і родах заработнай платы і іншых выплат рэгулюецца п. 32 Палажэння № 1290.
Яўгенія КУРДЗЮК, начальнік райаддзела Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва.

Опубликовано в «ГЧ» 27.03.2013 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.