22  чэрвеня  –  Дзень  Усенароднай  памяці  ахвяр  Вялікай  Айчыннай  вайны  і  генацыду  беларускага  народ

 

22 чэрвеня – дзень памяці і смутку, трагічная дата ў гісторыі чалавецтва. 81 год таму фашысцкая Германія вераломна напала на Савецкі Саюз, і пачалася жорсткая і кровапралітная вайна. Доўгія 3 гады, 1 месяц і 6 дзён наша беларуская зямля была пад гітлераўскай акупацыяй. За час яе фашысты правялі звыш 140 карных аперацый. Яны спальвалі вёскі разам з людзьмі, не шкадавалі ні жанчын, ні дзяцей, ні старых…

Сёлета ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта краіны памятная дата 22 чэрвеня набыла новую назву – Дзень ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. Гэты дзень – нагода ўспомніць страшныя старонкі гісторыі, бо памяць пра вайну – жывы боль і напамін новым пакаленням, што ёсць рэчы, якія не падлягаюць забыццю…

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий