На Маларыцкім кансер­вавагароднінасу­шыль­­ным камбінаце сезон клубніц

 

Маларыцкі кансер­вавагароднінасу­шыль­­ны камбінат з 17 чэрвеня пачаў нарых­тоўку клубніц. З 20 чэр­веня прадпрыем­ства ўжо прыступіла да іх перапрацоўкі.

– Нам для ўласных патрэб неабходна закупіць 70 тон клубніц, – гаворыць начальнік тэхналагічнага аддзела кам­біната Ва­лян­ціна Грыгарук. – Цяпер гэтую салодкую яга­ду  нарыхтоўваем у Луні­нецкім раёне. Яе закупачны кошт – 91 капейка за кілаграм. Час прыспешвае, таму што клубніцы “ідуць”  максімум на працягу 10-15 дзён. Таксама іх нарыхтоўка плануецца і ў Маларыцкім райспажыўтаварыстве.

Валянціна Мікалаеўна адзначыла, што частка клубніц ідзе на прыгатаванне варэння (класічны асартымент, рэцэптура ДАСТа яшчэ часоў СССР), другая – на паўфабрыкат,  з якога пазней  будзе выраблена пюрэ ў асартыменце для дзіцячага харчавання. Яна расказала і пра планы аб’ёмаў нарыхтовак  на гэты год.

– Каб прадпрыемства працавала стабільна, бу­дзем закупляць для пера­працоўкі і іншую садавіну і гародніну. Плануем у свае “засекі” засыпаць вішню (20  тон),  цвятную капусту (50 тон), капусту брокалі (50 тон),  кабачкі (50 тон), маліны (50 тон),  чарніцы (70 тон),  гарбузы (250 тон), грушы (500 тон),  персікі (500 тон). Больш за ўсё неабходна будзе нарыхтаваць морквы (900 тон) і яблыкаў (3,5 тысячы тон).

Экалагічна чыстая сада­віна і гародніна набываецца не толькі на тэрыторыі раёна і вобласці, але і па-за іх межамі. Прадук­цыя Маларыцкага кан­сервавагароднінасу­шыль­нага камбіната запатрабавана на айчынным і замежным рынку. Немалая ўвага на прадпрыемстве надаецца таксама і асартыменту прадукцыі,  які пастаянна абнаўляецца.

– У 2022 годзе ўжо запушчана ў вытворчасць у літровых  шкляных бутэльках такая прадукцыя, – гаворыць Валянціна Грыгарук,  – як сок яблычна-мангавы для дзіцячага харчавання,  нектар  “Гародніны мікс” для дарослых (морк­ва+кабачок+гарбуз). Ак­рамя таго, у гэтым годзе будзе выпушчана новая лінейка пюрэ для дзіцячага харчавання (для дзяцей дашкольнага і школьнага ўзросту) без дабаўлення цукру, расфасаваная ў пакеты з камбінаваных матэрыялаў (тыпу паўч). Гэта пюрэ з яблыкаў, банана і ківі; пюрэ з грушы банана і манга; пюрэ з грушы, персіка і манга; пюрэ з персіка, яблык і банана. Таксама будзе пашырана лінейка свежавыжатых сокаў. Ужо наладжана вытворчасць соку з яблыкаў  і манга з  мякаццю. Плануецца выпуск дэсерту з манга,  яблыкаў і персіка з дабаўленнем сіропу агавы, аўсянай мукі,  насення чыа,  чаю “Матча”,  рамонка і шыпшыны,  а таксама дэсерту садова-гароднінага з дабаўленнем сіропу агавы, мукі кіноа і насення чыа.

Мікалай  НАВУМЧЫК.

Фота аўтара.

Поделиться:
  •  
  • 9
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий