Загадчыкам Маларыцкага гарадскога Дома культуры назначаны Алег Самасюк

З 1 чэрвеня загадчыкам Маларыцкага гарадскога Дома культуры назначаны Алег Самасюк.  Пасля заканчэння Чарнянскай СШ ён  вучыўся ў Брэсцкім дзяржаўным політэхнічным ка­леджы, потым – у Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універ­сітэце, дзе атрымаў спецыяльнасць “Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва”. На першае месца працы Алег Анатольевіч быў накіраваны майстрам у Маларыцкую ПМК-20. Пасля ён працаваў майстрам вытворча-будаўнічага ўчастка ААТ “Будкомплекс” у г.Кобрыне начальнікам групы цэнтралізаванага гаспадарчага абслугоўвання аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Маларыцкага райвыканкама, мастацкім кіраўніком, культарганізатарам і загадчыкам  аўтаклуба Маларыцкага гарадскога цэнтра культуры.

Поделиться:
  • 2
  • 2
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий