Летнія клопаты ў гаспадарках

Нарыхтоўка кармоў – адна з самых важных сельскагаспадарчых кампаній. У гаспадарках раёна гэты­мі днямі працягваецца ка­савіца. Кожнае сельгас­прадпрыемства стараецца папоўніць запасы.

– У гаспадарках Маларытчыны завяршылася касьба траў першага ўкосу, – гаворыць першы намеснік старшыні райвыканкама Вадзім Галоўчык. – У раёне нарыхтавана 2180 тон сена, што складае 34% ад запланаванага і  больш за 50000 тон  сенажу (49% ад запланаванага).  Сена найбольш назапасілі ў СУП “Савушкіна”, СУП “Хаціслаўскі” і ААТ “Арэхава”. Тут, не марудзячы, адразу ж  прыступілі да другога ўкосу.

Другі ўкос траў на Маларытчыне пачаўся 20 чэрвеня. Старт гэтай кампаніі аднымі з першых далі ААТ “Чырвоны партызан” і ААТ “Гвозніца”. Па стане на 28 чэрвеня другі ўкос траў праведзены на 900 гектарах,  што складае 14,6% ад скошанага. У СУП “Хаціслаўскі” таксама пачалі другі ўкос траў. У гаспадарцы адно з самых вялікіх ў раёне пагалоўе буйной рагатай жывёлы, таму і план па нарыхтоўцы кармоў высокі. Усяго неабходна закласці 20000 тон сенажу (з якіх 1700 тон – у стрэтч-плёнку), 39500 тон сіласу і 1200 тон сена.

У ААТ “Гвозніца” і ДП “Ра­дзежскае” добра разумеюць, што касавіца – з разраду стратэгічных кампаній. Поспех жывё­лагадоўчай галіны на 60-65% залежыць ад сфарміраванай на зімне-стойлавы перыяд кармавой базы. Таму да арга­нізацыі першага ўкосу ў гаспадарках падышлі старанна: спланавалі і ўлічылі яе ход, час падвяльвання травы,  тэхналогію закладкі здробненай масы, уборачную лагістыку і многае іншае. Спадзявацца на якасны сянаж можна, калі ўсе этапы ўкосу і за­кладкі “зялёнкі” максі­мальна вытрыманы і ўзае­мазвязаны… Усяго на ўмоў­ную галаву жывёлы ў цэ­лым па раёне ўжо нарых­тавана 5,82 цэнтнера кармавых адзінак травяных кармоў.

Адначасова ў сельгаспрадпрыемствах раёна працягваецца падрыхтоўка да ўборачнай кампаніі. Планава яна вядзецца і ў СВК “Дарапеевічы”. На ўборцы будзе задзейнічана 6 экіпажаў. За штурвалы камбайнаў сядуць вопытныя механізатары Юрый Паляціла і Вячаслаў Дзямянка, Віктар Гаўрылюк і Аляксандр Кіцель, Дзміт­рый Рабчынскі і Анатолій Машлякевіч,  сямейныя экіпажы ў складзе Сяргея і Максіма Бойка, Андрэя і  Уладзіслава Пурас. За штурвал яшчэ аднаго зернеўборачнага камбайна “Палессе GS12A1”, які куплены нядаўна, старшым камбайнерам назначаны Аляксандр Балка. Як сказалі ў адміністрацыі сельгаспрадпрыемства, напарнік-камбайнер яму пакуль падбіраецца.

Дарапеевіцкіх камбай­нераў чакае напружаная праца. У час неабходна будзе ўбраць ураджай з плошчы амаль 1100 гектараў. У СВК сёлета трыцікале пасеяна на плошчы 290 га, жыта – на 250, ячмень – на 250, авёс- на 20, кукуруза на зерне – амаль на 300 га. Камбайнеры перакананы, што чарговая ўборачная кампанія пройдзе своечасова і без страт.

Мікалай  НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  •  
  • 3
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий