На пляжнай спартыўнай пляцоўцы ў гарадскім парку Маларыты прайшоў чэмпіянат па пляжным футболе сярод мужчынскіх каманд
На пляжнай спартыўнай пляцоўцы ў гарадскім парку Маларыты прайшоў чэмпіянат па пляжным футболе сярод мужчынскіх каманд, прысвечаны Дню моладзі. За права называцца лепшай і кубак спаборніцтва змагалася шэсць каманд. Гульні праходзілі па кругавой сістэме ў дзвюх падгрупах пры падтрымцы шматлікіх балельшчыкаў. За час правядзення спаборніцтва было сыграна 9 матчаў.
У групе “А” першае месца заняла каманда “РАУС”, другое – “НікМа”, трэцяе – “Арыён”, у групе “В” на першым месцы замацавалася каманда “Кансервавагароднінасушыльны камбінат”, на другім – “Прафліцэй”, на трэцім – “Team junior”. Балельшчыкі з нецярпеннем чакалі фіналу спаборніцтва. У матчы за першае-другое месцы каманда “Кансервавагароднінасушыльны камбінат” сустракалася з “РАУС”. Ва ўпартай барацьбе завадчане выйгралі з лікам – 5:1 і сталі пераможцамі спаборніцтва. Трэцяе месца ў турнірнай табліцы заняла каманда “НікМа”, якая ў рашаючай гульні па пенальці з лікам 2:0 (асноўная гульня закончылася ўнічыю з лікам 3:3) выйграла ў каманды “Прафліцэй”. На пятай пазіцыі замацавалася каманда “Team junior”, якая абыграла “Арыён” з лікам 7:5.
Акрамя таго, як расказвала галоўны суддзя Таццяна Тышкевіч, арнізатарамі чэмпіянату па пляжным футболе сярод мужчынскіх каманд былі вызначаны: лепшы бамбардзір (ім стаў Сяргей Клімук з каманды “Кансервавагароднінасушыльны камбінат”), лепшы ігрок (Максім Сезік, “РАУС”) і лепшы варатар (Валерый Бурштын, “НікМа”).
Заслужаныя ўзнагароды камандам-пераможцам і лепшым ігракам у намінацыях урачыста ўручаў старшыня Маларыцкага раённага Савета дэпутатаў Алег Якубчык.
Мікалай НАВУМЧЫК.
Фота аўтара