У аўтаклуба новы кіраўнік – Аляксей Пішчык

У аўтаклуба новы кіраўнік. З другога чэрвеня ім назначаны Аляксей Пішчык.

Ён закончыў Хаціслаўскую СШ,  Гродзенскі дзяржаўны каледж мастацтваў па спецыяльнасці  “Арганізатар культурна-дасугавай дзейнасці, кіраўнік харавога (фальклорнага) аматарскага калектыву”. Аляксей Мікалаевіч самастойнае працоўнае жыццё пачынаў мастацкім кіраўніком  у Ланскім СДК. Затым была тэрміновая ваенная служба ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь. Пасля яе Аляксей Пішчык працаваў гукарэжысёрам,  акампаніятарам ГДК, грузчыкам у цэху па перапрацоўцы рыбапрадукцыі беларуска-германскага прадпрыемства “Санта Брэмар”.

Алег Самасюк і Аляксей Пішчык  настроены на творчую працу. Новыя кіраўнікі структурных падраздзяленняў Маларыцкага раённага цэнтра культуры адзначылі,  што ў іх шмат планаў, ідэй,  задумак,  якія будуць паступова рэалізоўваць. Сярод іх,  напрыклад,  павелічэнне колькасці мерапрыемстваў па захаванні мясцовых фальклорных традыцый,  абрадаў,  пошук новых відаў платных паслуг. У планах – і сумеснае абслугоўванне аддаленых і маланаселеных вёсак раёна, арганізацыя выязных мерапрыемстваў,  канцэртаў аматарскіх калектываў мастацкай творчасці і інш.

Мікалай  НАВУМЧЫК.

Фота аўтара.

Поделиться:
  •  
  • 5
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий